Збіццё расійскага Мі-24 (2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Збіццё расійскага Мі-24
Агульныя звесткі
Дата 9 лістапада 2020
Месца каля с. Ерасх, марз Арарат, Арменія
Загінулыя
  • 2 чал.
Параненыя 1
Мадэль Мі-24
Авіякампанія Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі

Мі-24 Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі быў збіт Узброенымі Сіламі Азербайджана 9 лістапада 2020 года падчас Другой Карабахскай вайны. Ударны верталёт быў збіты ў выніку абсрэлу з ПЗРК непадалёк ад сяла Ерасх (Арменія), у некалькіх кіламетрах ад Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікі Азербайджана. Двое членаў экіпажа загінулі, а яшчэ адзін быў паранены. У хуткім часе ўлады Азербайджана выказалі прабачэнне, сказаўшы, што перастрэлка адбылася памылкова і прапанавалі кампенсацыю.

Збіццё[правіць | правіць зыходнік]

Атака з ПЗРК адбылася 9 лістапада 2020 года непадалёк ад сяла Ерасх (Арменія), у некалькіх кіламетрах ад Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікі Азербайджана, прыкладна ў 70 км ад мяжы з Нагорным Карабахам. Верталёт суправаджаў калону 102-й расійскай ваеннай базы ў Гюмры.

Неўзабаве пасля збіцця адказнасць за напад узяў на сябе Азербайджан, а яго Міністэрства замежных спраў заявіла, што атака адбылася выпадкова, і выказаў прабачэнні перад Расіяй і гатоўнасць выплаціць кампенсацыю. Па дадзеных Азербайджана, расійскі верталёт ляцеў у цемры, на малой вышыні і за межамі зоны выяўлення радараў СПА Азербайджана. Таксама ўлады Азербайджана заявілі, што верталёт ляцеў у непасрэднай блізкасці ад армяна-азербайджанскай мяжы падчас Нагорна-Карабахскага канфлікту і што раней расійскія верталёты ў гэтым раёне не бачылі.

Ваенная база Расійскай Федэрацыі ў Арменіі і Генеральная пракуратура Азербайджана пачалі расследаванне інцыдэнту.

Зноскі