Перайсці да зместу

Званецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Званецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Званец
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 337
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Зване́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Званец.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 5 снежня 1931 года ў складзе Рагачоўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 13 жніўня 1964 года ў склад сельсавета з Журавіцкага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч[1]. 18 верасня 2018 года скасаваны пасёлак Гумнішча[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1780 чалавек[3], з іх 94,2 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 1337 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 13 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
  2. Решение Рогачевского районного Совета депутатов от 18 сентября 2018 г. № 33 Об упразднении сельских населенных пунктов Рогачёвского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 12 ліпеня 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.