Звартноц (аэрапорт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародны аэрапорт Звартноц
арм.: Զվարթնոց Միջազգային
Օդանավակայան
Выява лагатыпа
ІАТА: EVNІКАА: UDYZ
Інфармацыя
Тып грамядзянскі
Краіна Арменія
Размяшчэнне

Ерэван

EVN (Арменія)
EVN
EVN
Дата адкрыцця 1961
Уладальнік Галоўнае кіраванне грамадзянскай авіяцыі Арменіі
Эксплуатант Armenia International Airports CJSC
Хаб для Air Armenia
Вышыня НУМ 865 м
Часавы пояс UTC+4/+4
Час працы кругласуткава
Сайт zvartnots.am
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
09/27 3850×56 асфальт
Статыстыка (2014)
Гадавы пасажырапаток 2,045,058
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнародны аэрапорт Звартноц (арм.: Զվարթնոց Միջազգային Օդանավակայան; (IATA: EVNICAO: UDYZ)) — міжнародны аэрапорт Ерэвана, сталіцы Арменіі. Знаходзіцца на захадзе горада на тэрыторыі раёна Малатыя-Себастыя.

З'яўляецца галоўным і вузлавым аэрапортам нацыянальнага авіяперавозніка краіны Air Armenia.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны па праекце архітэктараў А. Тарханяна, С. Хачыкяна, Л. Чэркезяна, Ж. Шэхляна, А. Тыграняна, А. Месчана і канструктара С. Багдасарана, быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1980 годзе.

Урад Арменіі 18 снежня 2001 года падпісаў дагавор з аргенцінскай кампаніяй «Карпарасьён Амерыка» пра кіраванне аэрапортам тэрмінам на 30 гадоў з 9 чэрвеня 2002 года. У дадзены момант аэрапорт праводзіць поўную рэканструкцыю ў адпаведнасці з міжнароднымі вымогамі. Аэрапорт знаходзіцца за 12 км да захаду ад Ерэвана, мае транзітную зону. Працуе кругласуткава. Здольны прымаць любыя тыпы паветраных суднаў[1]. З усіх вылятаючых пасажыраў аэрапорт «Звартноц» утрымваў дзяржаўную пошліну ў памеры 10 000 драмаў (каля 24 $; з 2009 г. уваходзіць у кошт авіяквіткоў). Да цэнтра Ерэвана можна даехаць на грамадскім транспарце — аўтобусам і маршрутным таксі 200 драмаў (каля 0,6 $), час у дарозе — 40 хвілін, ці на таксі ад 1500 да 4500 драмаў (ад 4.2 да 14.8 $), час у дарозе — 15–20 хвілін.

У 1998 годзе быў адкрыты новы грузавы тэрмінал.

У 2004 годзе пачалося будаванне новага міжнароднага тэрмінала і ўлетку 2007 новы тэрмінал быў адкрыты. У цяперашні момант у аэрапорце дзеюць крамы бязмытнага гандлю Duty free (як у зоне вылету, так і ў зоне прылёту), банкаматы, рэстараны, бары, VIP сэрвіс[2].

З 5 кастрычніка 2011 года (афіцыйнае адкрыццё адбылося 16 верасня) новы тэрмінал ерэванскага міжнароднага аэрапорта Звартноц пачаў паўнавартасную працу. Плошча новага комплексу аэрапорта Звартноц складае 34 тыс. м², які складаецца з аўтастаянкі плошчай 20 тыс. м², сучасныя залы прыбыцця і адбыцця пасажыраў, VIP-залы. Зала рэгістрацыі мае 46 рэгістрацыйных пунктаў з выкарыстаннем тэхналогій CUTE. На тэрыторыі новага тэрмінала аэрапорт падае бясплатны WiFi. Апроч таго, як пасажыры, так і сустракаючыя могуць там скарыстацца банкаўскімі паслугамі і паслугамі пошты. Таксама пададзены крамы, у якіх тавар прадаецца па ніжэйшых цэнах, у параўнанні са сталічнымі[3]. Пасля ўводу ў эксплуатацыю аэрапорт здольны абслугоўваць да 3,5 млн пасажыраў у год[4].

31 студзеня 2013 года на конкурсе, што праводзіцца арганізацыяй Arabian Reach у Дубаі, аэрапорт «Звартноц» быў адзначаны як «Лепшы аэрапорт СНД і Балтыі» конкурсу «Аэрапорты краін у стадыі развіцця»[5].

Зноскі

  1. International Airports «Armenia» — Zvartnots — Handles any type of modern commercial aircraft
  2. Zvartnots — Armenia International Airports
  3. Мартиросян, Армине. Новый терминал ереванского аэропорта Звартноц принял первых пассажиров(недаступная спасылка). Кавказский узел (6 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 20 верасня 2016.
  4. «Звартноц» сможет обслужить до 3,5 млн пассажиров(недаступная спасылка). Еркрамас (18 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 20 верасня 2016.
  5. Ереванский аэропорт «Звартноц» признан лучшим аэропортом СНГ. NEWS.am (31 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2013. Праверана 20 лютага 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]