Інфармацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Звесткі)

Інфармацыя (лац.: Informatio — усведамленне, растлумачэнне, пераказ, ад лац.: Informare — надаваць форму) — у шырокім сэнсе абстрактнае паняцце, якое мае мноства значэнняў, у залежнасці ад кантэксту. У вузкім сэнсе гэтага слова — звесткі (паведамленні, даныя) незалежна ад формы іх прадстаўлення. Звесткі аб аб'ектах жывой або нежывой прыроды, іх уласцівасцях і ўзаемным уплыве адзін на аднаго.

У сучаснай навуцы разглядаюцца два віды інфармацыі.

Аб’ектыўная (першасная) інфармацыя —гэта уласцівасць матэрыяльных аб’ектаў і з’яў ці працэсаў спараджаць разнастайнасць станаў, якія пры дапамозе ўзаемадзеянняў перадаюцца іншым аб’ектам і захоўваюцца ў іхняй структуры. Суб’ектыўная (семантычная альбо другасная) інфармацыя — сэнсавае ўтрыманне аб’ектыўнай інфармацыі аб аб’ектах і працэсах матэрыяльнага свету, сфарміраванае свядомасцю чалавека з дапамогай сэнсавых вобразаў (слоў, выяў і адчуванняў) і зафіксаванае на якім-небудзь матэрыяльным носьбіце. У побытавым сэнсе інфармацыя — звесткі аб навакольным свеце і праходзячых у ім працэсах, якія успрымаюцца чалавекам або спецыяльным прыстасаваннем.

У цяперашні час не існуе адзінага вызначэння інфармацыі як навуковага тэрміна. З пункту гледжання розных абласцей ведаў, дадзенае паняцце апісваецца сваім спецыфічным наборам прыкмет. Паводле канцэпцыі Шэнана, інфармацыя — гэта знятая нявызначанасць, г. зв. звесткі, якія павінны зняць у той ці іншай ступені існуючую ў спажыўца да іхняга атрымання нявызначанасць, пашырыць ягонае разуменне аб’екта карыснымі звесткамі.

Інфармацыя (у агульным сэнсе) — гэта ўсё, што можа ўспрыняць чалавек.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]