Звон Дэмахагуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Звон Дэмахагуа — сігнальны звон з цукровага завода «Ла-Дэмахагуа» (каля Мансанільё, на ўсходзе сучаснай правінцыі Гранма, Куба), якім Карлас Мануэль Сеспедэс даў 10 кастрычніка 1868 года сігнал («вокліч у Дэмахагуа») да першага кубінскага паўстання супраць іспанскага валадарання.

З таго часу звон лічыўся нацыянальнай рэліквіяй Кубы і захоўваўся ў ветэранаў нацыянальна-вызваленчага руху ў горадзе Мансанільё. У лістападзе 1947 года з ініцыятывы Фідэля Кастра звон быў выкарыстаны кубінскімі камуністамі ў арганізаваных імі маніфестацыях супраць тагачаснага прэзідэнта Кубы Граў Сан-Марціна. У наш час звон уваходзіць у экспазіцыю мемарыяльнага комплексу, створанага на месцы колішняга завода.