Звычайныя асаеды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Звычайныя асаеды

Асаед звычайны (Pernis apivorus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pernis Cuvier, 1816


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175453
NCBI  43550
EOL  45515789
FW  369215

Звычайныя асаеды (Pernis) — род птушак сямейства ястрабіныя (Accipitridae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі гэтага роду гняздуюцца ва ўмераных і цёплых зонах Старога Свету і харчуюцца лічынкамі вос і пчол, а таксама дробнымі хрыбетнымі. Два віды ўмераных шырот — Асаед звычайны (Pernis apivorus) і Pernis ptilorhynchus з’яўляюцца мігруючымі.

Выявіўшы ў зямлі гняздо вос, птушка пачынае капаць не каля ўваходу ў гняздо, а прама над гняздом, па самым кароткім шляху ад паверхні зямлі да гнязда. Ногі мацнейшыя, чым у канюкоў таго ж памеру, добра прыстасаваныя для капання. Шчыльнае апярэнне непранікальна для жал перапончатакрылых.

Прадстаўнікі гэтага роду маюць апярэнне, якое імітуе апярэнне маладых асобін звычайнага канюка (Buteo buteo) і відаў роду Spizaetus. Магчыма, гэта мімікрыя, якая выпрацавалася для абароны ад больш буйных драпежных птушак.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Чатыры віды[1]:

Зноскі

  1. Welcome (англ.). IOC World Bird List (v). (Праверана 22 чэрвеня 2006).