Звышструктура
Звышструкту́ра — структура ўпарадкаванага сплаву, у якой атамы рознага гатунку правільна чаргуюцца, утвараючы перыядычную рашотку з перыядам, які перавышае перыяды крышталічных рашотак матэрыялаў, што ўтвараюць сплаў.[1]
Утварэнне звышструктуры адбываецца пры тэмпературы, ніжэйшай за пэўнае значэнне (гл. тэмпература ўпарадкавання), калі атамам дадзенага гатунку энергетычна выгадна быць абкружанымі атамамі іншага гатунку. Часта звышструктура ўтвараецца ў выніку фазавага пераходу 2-га роду.[1]
Прыкладамі звышструктур з'яўляюцца β-латунь, у якой атамы медзі і цынку ў цалкам упарадкаваным стане займаюць пазіцыі ў вяршынях і цэнтрах кубічных каморак, а таксама сплавы з складам, блізкім да медзь-берылій, медзь-паладый, серабро-магній, жалеза-алюміній, золата-цынк і інш.[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эпштэйн Э. М. Сверхструктура // Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 4: Пойнтинга-Робертсона — Стримеры (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1994. — 704 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85270-087-8. С.453.