Перайсці да зместу

Звыштонкая структура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Звышто́нкая структу́ра — расшчапленне ўзроўняў энергіі (а таксама спектральных ліній) атама на некалькі падузроўняў, выкліканае галоўным чынам узаемадзеяннем магнітных момантаў атамных ядраў з магнітным полем электронаў.

Адлегласць паміж падузроўнямі звыштонкай структуры прыкладна ў 1000 разоў меншая, чым паміж узроўнямі тонкай структуры. Звыштонкая структура спектральнай лініі можа ўскладняцца з-за адрознення частот розных ізатопаў хімічнага элемента (ізатапічнае зрушэнне[en]). Назіраецца таксама ў спектрах малекул і крышталёў.

  • Звыштонкая структура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 42.