Звязда (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Звязда
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Шчамысліца, Шарыя Мыслі, Чырвоная Звязда
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244808021
Звязда на карце Беларусі ±
Звязда (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Звязда (Пухавіцкі раён)
Звязда (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Звязда (Пухавіцкі раён)

Звязда́[1] (трансліт.: Zviazda, руск.: Звезда; раней Чырво́ная Звязда́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана па канчатковым усталяванні ўлады бальшавікоў у Беларускай ССР як сельскагаспадарчая камуна Чырвоная Звязда на месцы колішняга фальварка Шчамысліца (польск.: Szare Myśli). Мела 200 гектараў ворыва, дзейнічалі клуб, сталовая. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені. Пасля камуна пераўтворана ў калгас, з 1935 года вёска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Ад колішняга фальварка часткова захаваліся старыя алеі, магчыма, рэшткі саду[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 — 68 жыхароў
  • 1960 — 203 жыхары
  • 2002 — 22 двары, 34 жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Каму́на
  2. https://globustut.by/zvezda/index.htm

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Звязда // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 145. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]