Звяняцкае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Звяняцкае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1641 год
Насельніцтва
85 чалавек (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Аўтамабільны код
3
Звяняцкае на карце Беларусі ±
Звяняцкае (Беларусь)
Звяняцкае
Звяняцкае (Гомельская вобласць)
Звяняцкае

Звяня́цкае[1] (трансліт.: Zvianiackaje, руск.: Звенятское) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Паселіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карона Каралеўства Польскага[правіць | правіць зыходнік]

Найраней паселішча згаданае ў актах Кіеўскага гродскага суда 20 ліпеня 1641 года, калі Крыстына, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Іераміі сваю палову замка і места Брагін з сёламі, сярод якіх была і Зьвінячына (Źwiniaczyzna)[2]. У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1683 года сказана, што адным дваром у вёсцы Звінячкі (Zwiniaczki) валодаў пан Самуэль Сіліч[3]. 28 чэрвеня 1687 года хутар Звінярскае (Zwiniarskie) названы ў справе Оўруцкага гродскага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтка ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістапада 1686 года) пастоем рэестравых казакоў запарожскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. Тады ў 4 дварах (×6 — каля 24 жыхароў) размясціліся 5 казакоў і трое коней. Хутарцы мусілі справіць 1 воз з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазніцай з двума гарцамі дзёгцю, з іх выбралі здору, гарэлкі, рыбы, мёду 3 бельцы, усяго — на 43 злотых, легуміны 9 вёдраў, 70 аўса, 200 солі — адзін злоты, 7 кабаноў (wieprzow), 13 падсвінкаў, 75 кур, 2-х баранаў, 4 пары хустаў палатна на ўладкаванне паходных шатроў, 2 злотых на порах.[4].

У 1734 годзе хутар Звіняцкі (futor Dwiniacki) запісаны прыналежным да часткі Брагінскага маёнтка, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага паны Сілічы[5]. Але спадчынным уладальнікам усіх Брагінскіх добраў каля 1733 года стаў князь Міхал Сервацы Вішнявецкі, першы і адзіны ў старэйшай галіне роду, хто падпісваўся «графам на Брагіне»[6]. У 1754 годзе з 20 двароў (прыкладна 120 жыхароў) вёскі Звіняцкае (wieś Zwiniackie) Брагінскага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 3 злотыя, 4 грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 12 злотых, 16 грошаў[7]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбеты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францішкам Антоніем Ракіцкім.

Паводле перапісаў яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў у Звяняцкім налічвалася адпаведна 12, 6 і 3 чалавекі (głowy)[8], якія належалі да Брагінскага кагала. Пэўна, на змяншэнне колькасці яўрэяў у вёсцы не магла не паўплываць Каліеўшчына 1768 года, што была апошнім і наймацнейшым уздымам гайдамацкага руху ва Украіне.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) — у межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[9]. У крыніцы, заснаванай на звестках рэвізіі 1795 года, хутар Звяняцкае названы ў пераліку паселішчаў, нібыта адабраных у стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстанні 1794 года[10]. Але паселішчы тыя ў большасці стражнік М. Аскерка трымаў у заставе ад паноў Ракіцкіх, да якіх яны ўрэшце і вярнуліся.

Звіняцкае на карце Мінскай губерні А. К. Фіцінгофа. 1846 г.

Згодна з «Фармулярнай ведамасцю» сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1822 года, вёска Звяняцкае з 69 душамі мужчынскага і 60 душамі жаночага полу нібыта яшчэ належала застаўнаму ўладальніку пану Рафалу Аскерку[11], які спачыў, аднак, у 1818 годзе[12]. На 1850 год, паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», тут налічваўся 31 двор з 241 жыхаром. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 250 жыхароў вёскі Звяняцкае з'яўляліся прыхаджанамі Мікуліцкай Багаяўленскай царквы[13].

У парэформенны перыяд Звяняцкае адміністрацыйна належала да Мікуліцкай воласці. Паводле звестак на 1876 і 1879 гады вёска заставалася ў прыходзе Мікуліцкай царквы[14].

На 1909 год у вёсцы Звіняцкае (Звиняцкое) было 102 двары з 553 жыхарамі[15].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Звяняцкае, аднак, у складзе Мікуліцкай воласці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[16].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Звіняцкае на карце генштаба РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Звяняцкае — цэнтр сельсавета ў Хойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года — у складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Паселіцкага сельсавета. На 1930 год у вёсцы было 620 жыхароў. Арганізаваны калгас «Колас», працавалі 3 ветракі і кузня. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Звяняцкім налічвалася 209 двароў з 975 жыхарамі. У вайну акупанты разбурылі 27 дамоў і загубілі 94 вяскоўцаў[17]. 118 жыхароў загінулі на франтах.

З 8 студзеня 1954 года Звяняцкае адміністрацыйна належыць да Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы было 878 жыхароў. У складзе калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Веляцін).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2021 год — 38 двароў, 85 жыхароў[18]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Генадзь Мікалаевіч Здор (1945—2018) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Звіня́цкае
  2. Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 9
  3. Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 489
  4. Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 155
  5. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285
  6. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  7. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
  8. Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 710
  9. Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  10. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 73
  11. НГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40552. А. 66
  12. Рыбчонак С., Свяжынскі У. Аскеркі гербу Мурдэліо зменены. // Спадчына. 4/1999. С. 208
  13. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 681
  14. Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 97
  15. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 75
  16. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85
  17. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; Москва: Фонд «Историческая память», 2021. С. 499
  18. Інфармацыя аб насельніцтве Паселіцкага сельсавета на 01.01.2021 г. Архівавана 19 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]