Згажэлецкі дагавор
Згажэлецкі дагавор — міжнародны дагавор аб граніцы паміж ГДР і Польшчай быў заключаны 6 ліпеня 1950 года прадстаўнікамі абедзвюх краін у Згажэльцы, цяперашняй польскай частцы нямецкага горада Гёрліц.
5 і 6 чэрвеня 1950 года ўрадавая дэлегацыя ГДР пад кіраўніцтвам Вальтэра Ульбрыхта знаходзілася ў Польшчы і падпісала разам з польскім урадам пад кіраўніцтвам Юзафа Цыранкевіча дэкларацыю аб размяшчэнні граніцы паміж абедзвюма краінамі. Падпісанне гэтай дэкларацыі адбывалася пад націскам Савецкага Саюза. Апісаная ў дэкларацыі граніца ў агульных рысах прытрымлівалася праходу граніцы па Одэры — Найсэ.
Нягледзячы на шэраг нявырашаных праблем, гэта граніца месяцам пазней была зацверджана нямецкім урадам у Згажэлецкім дагаворы і ўсходненямецкі бок не запярэчыў супраць падзелу некалькіх нямецкіх гарадоў як Кюстрын, Франкфурт-на-Одэры, Губен і Гёрліц, і поўнай перадачы гарадоў Штэтын і Свінемюндэ Польшчы.
Дагавор падвяргаўся рэзкай крытыцы з боку Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Згажэлецкі дагавор на Вікісховішчы |
- Тэкст дагавора (ням.)