Перайсці да зместу

Згубленыя (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Згубленыя
англ.: Lost
Жанр paranormal television program[d], навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], драматычны тэлесерыял[d], robinsonade[d] і supernatural film[d]
Стваральнік Damon Lindelof[d], Джэфры Джэйкаб Абрамс[4] і Jeffrey Lieber[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 6
Колькасць серый 121 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Carlton Cuse[d], Браян Бёрк[d], Jack Bender[d], Джэф Пінкнер[d], Stephen Williams[d], Эдвард Кітсіс[d], Адам Хоравітс[d] і Elizabeth Sarnoff[d]
Месца здымак Востраў Оаху
Працягласць серыі 42 хв.
Студыя ABC Studios[d] і Bad Robot Productions[d]
Трансляцыя
Тэлеканал ABC (тэлеканал)[2]
На экранах 22 верасня 2004[2] — 23 мая 2010[3]
Фармат відэа 16:9
Спасылкі
abc.go.com/shows/… (англ.)
IMDb ID 0411008
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Згубленыя»[6] (англ.: Lost) — фантастычна-прыгодніцкі амерыканскі серыял пра лёс пасажыраў самалёту лініі Oceanic Airlines, які ляцеў рэйсам 815 з Сіднея да Лос-Анджэлеса і разбіўся на таямнічым востраве ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. 48 уцалелых пасажыраў спачатку нічога, апроч самалёта, не аб'ядноўвае. Апроч падзей на востраве, у кожную серыю ўплецены лёс аднаго з пасажыраў. Ад трэцяга сезону («Through the Looking Glass») у серыі прадстаўлены флэшфорварды.

Серыял быў створаны Дж. Дж. АбрамсамД. ЛіндэлафамДж. Ліберам, якія з'яўляюцца галоўнымі сцэнарыстамі. Большасць сцэн знята на востраве ОахуГаваі. 23 мая 2010 года выйшла апошняя серыя заключнага 6-га сезона. Вытворчасцю «Згубленых» займаецца Touchstone TelevisionBad Robot Productions і Grass Skirt Productions. Музыку да серыяла напісаў Майкл Джакіна. «Згубленыя» — адзін з самых дарагіх тэлевізійных серыялаў. Высокі кошт стаў вынікам вялікай колькасці персанажаў і дарагоўлі здымкаў на Гаваях.

Неспадзяваныя павароты сюжэту ды няспыннае напружанне гарантавалі «Згубленым» сусветную папулярнасць. У ЗША серыі першага сезону праглядалі ў сярэднім каля 16 мільёнаў чалавек. Серыял, які атрымаў агромністую папулярнасць у свеце, быў таксама прызнаны крытыкамі. Ён узнагароджаны «Эмі» за найлепшы драматычны серыял 2005 года, «Залатым Глобусам» за найлепшы драматычны серыял 2005 года і ўзнагародаю Гільдыі тэлевізійных акцёраў.

Згодна з навейшымі маркетынгавымі хадамі, «Згубленыя» ўжо не толькі серыял. Аўтары намагаюцца зацікавіць гледача шукаць дадатковую інфармацыю ў інтэрнэце, трапляючы на шматлікія старонкі, створаныя з адною мэтай: падаць яшчэ больш загадак. Лётныя лініі Oceanic Airlines, звышсакрэтная даследчыцкая кампанія DHARMA Initiative, таямнічы код на ўсіх прадуктах — гэта, магчыма, толькі частка шляхоў, якія могуць прывесці да адказаў на пытанні, якія паўстаюць на таямнічым востраве. Дадаткова, каб надаць праўдзівасці гістарычным падзеям, творцы ўплятаюць у сюжэт сапраўдныя ўстановы, напрыклад, універсітэт Мічыгана.

У маі 2007 года вытворцы серыялу паведамілі, што пасля трэцяга сезона будуць паказаны яшчэ 48 серый з прыгодамі «Згубленых», згрупаваныя ў тры кароткія сезоны. Планавалася, што тры апошнія сезоны будуць мець па 16 серыяў. Але забастоўка Гільдыі сцэнарыстаў ЗША прывяла да таго, што чацверты сезон быў скарочаны да 14 серый. У сувязі з гэтым тэлеканал ABC паведаміў пра павелічэнне ў пятым і шостых сезонах колькасці серыяў да 17. Заключная серыя апошняга шостага сезона пабачыла свет 23 мая 2010 года.

  1. http://www.imdb.com/title/tt0411008/
  2. а б в ABC announces primetime premiere dates for the 2004-05 fall seasonABC (тэлеканал), 2004.
  3. ABC's "Lost" finale extended by a half-hourABC (тэлеканал), 2010.
  4. Smith D. Abrams, J.J. // Disney A to Z: The Official Encyclopedia — 1996.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая ба Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  6. Серыял таксама вядомы пад назвай «Застацца ў жывых» Папулярны серыял Lost могуць перазапусціць . sputnik.by. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 6 лістапада 2024.