Здалбунаў
| Горад | |||||
| Здалбунаў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Здолбунів | |||||
|
|||||
| 50°30′34″ пн. ш. 26°15′35″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Ровенская вобласць | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1497 | ||||
| Першая згадка | 1497 | ||||
| Горад з | 1903 | ||||
| Вышыня цэнтра | 202 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 25040 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3652 | ||||
| Паштовы індэкс | 35700-35706 | ||||
| КААТУУ | 5622610100 | ||||
| zdolbyniv.rv.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Здалбунаў[1] (укр.: Здолбунів) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, размешчаны за 12 км на поўдзень ад Роўна. Буйны чыгуначны вузел. Заводы: жалезабетонных вырабаў, аўтарамонтны, цэментны, асфальтавы, завод харчовых тавараў, прадпрыемствы чыгуначнага транспарту. Праз горад праходзіць аўтадарога Стараканстантынаў - Здалбунаў - Роўна - Жыткавічы.
Чыгуначны вузел
[правіць | правіць зыходнік]Здалбунаў — гэта важны чыгуначны вузел Заходняй Украіны. Тут знаходзіцца маторавагоннае дэпо, дзе рамантуюць усе электрацягнікі Львоўскай чыгункі і часткова дызель-цягнікі. У 2007 г. быў капітальна адрамантаваны чыгуначны вакзал горада. Шмат жыхароў Роўна садзяцца тут на цягнікі далёкага следавання і цягнікі рэгіянальных ліній, якія не заходзяць у Роўна, бо абласны цэнтр не з’яўляецца вузлавой станцыяй і размешчаны ўбок ад асноўных чыгуначных магістраляў, аднак праходзяць праз Здалбунаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню назва паселішча Здалбуновіў (у варыянце Далбуніў) згадваецца ў 1497 годзе ў акце, па якім вялікі князь літоўскі Аляксандр дараваў князю Канстанціну Астрожскаму разам з іншымі селішчамі і сяло Далбунаў. Назва ў варыянце "Здалбунаў" вядома з 1629 г.
Сяло ўваходзіла ў Луцкі павет. У 1570 г. у ім налічвалася 9 дымоў. Насельніцтва займалася земляробствам. Менавіта ў той час у Здалбунаве пачала фармавацца габрэйская абшчына. У 1618 і 1619 гадах сяло вельмі пацярпела ад нападаў татарскіх ордаў. У гады вайны 1648-1654 гадоў у 1651 г. на ўскраінах Здалбунава, недалёка ад вёскі Тайкуры, размяшчаецца штаб войска Багдана Хмяльніцкага. Тады ж адбыліся першыя габрэйскія пагромы, учыненыя казакамі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Здалбунаў уваходзіць у склад Расійскай імперыі. У гэты час ён адносіцца да Валынскага намесніцтва, а пасля — да Валынскай губерні. У 1798 г. у сяле налічваўся 51 двор, пражывала 276 чал., у тым ліку 167 прыгонных. У 1821 г. князь С. Любамірскі, уладар Здалбунава, прадаў яго купцам Кружыніным. За рэформай 1861 г. для сялян Здалбунава было выдзелена 489 дзесяцін зямлі, у сярэднім па 11 дзесяцін ворнай зямлі на двор. Зямля абышлася сялянам удвая даражэй, чым каштавала.
У 1877 г. у Здалбунаве адкрылі аднакласнае чыгуначнае вучылішча. Навучанне ў ім ажыццяўлялася за кошт праўлення Паўднёва-заходняй чыгункі. У 1886 г. вучылішча пераўтварылі ў двухкласнае. У 1884 г. у грамадскім доме адкрылі двухкласную школу. На ўтрыманне школы, у якой навучаліся 25 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі, грамада вылучала 137 рублёў у год. У 1905 г. пачала працаваць царкоўная школа, а ў 1907 г. адкрыўся грамадскі клуб.
У 1903 г. Здалбунаў аднесены да катэгорыі заштатных гарадоў. На цэнтральнай вуліцы, якая ідзе ад вакзалу, праклалі тратуар, усталявалі газавае асвятленне. Па дадзеных на 1912 г., на цэментным заводзе працавала бальніца. У 1910 г. пачынаецца будаўніцтва царквы Святой Кацярыны і вышэйшага чыгуначнага вучылішча. У 1908-1911 гадах у горадзе налічвалася да 10 тыс. жыхароў.
У часы Украінскай рэвалюцыі (1917-1921 гады) горад быў арэнай барацьбы розных палітычных сіл: аўстра-нямецкай акупацыйнай адміністрацыі, Цэнтральнай рады УНР, Гетманшчыны Скарападскага, дырэкторыі УНР, Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У горадзе размяшчаўся штаб дзейснай арміі УНР на чале з Сымонам Пятлюрай.
Пасля падпісання Рыжскага міру 1921 г. горад адышоў да Польшчы. У перыяд польскай адміністрацыі (1920-1939 гг.) Здалбунаў заставаўся тыповым правінцыйным мястэчкам. Спачатку ён уваходзіў у склад Астрожскага павета, у 1924 г. стаў павятовым цэнтрам Валынскага ваяводства.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ РОВЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ - Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова). verbum.by. Праверана 14 кастрычніка 2026.


