Здзелка
Выгляд
Здзе́лка ў цывільным праве — дзеянне грамадзян і юрыдычных асоб, накіраванае на ўстанаўленне, змяненне або спыненне грамадзянскіх правоў і абавязкаў[1].
Віды здзелак
[правіць | правіць зыходнік]Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, здзелкі могуць быць:
- па колькасці бакоў: аднабаковыя, двухбаковыя і шматбаковыя;
- па форме: ажыццяўляцца ў вуснай або пісьмовай (простай ці натарыяльнай) форме.
Для двух- і шматбаковых здзелак (дагавораў) неабходна выяўленне волі ўсіх яе ўдзельнікаў. Аднабаковая здзелка стварае абавязкі для асобы, якая яе здзяйсняе, і для яе заключэння дастаткова выяўлення волі аднаго боку (напрыклад, завяшчанне або даверанасць)[2].
Несапраўднасць здзелак
[правіць | правіць зыходнік]Здзелкі, здзейсненыя з парушэннем патрабаванняў закона, лічацца несапраўднымі з наступствамі, прадугледжанымі заканадаўствам (напрыклад, двухбаковая рэстытуцыя)[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Беларуская энцыклапедыя 1998, с. 47.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 47.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Здзелка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 47. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).