Здзіслаў Шпакоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Здзіслаў Шпакоўскі
Дата нараджэння 1 сакавіка 1926(1926-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 2006(2006-10-26) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, сацыёлаг, журналіст
Месца працы
Член у
Узнагароды
афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы

Здзіслаў Шпакоўскі (1 сакавіка 1926 , г.Свіслач — 26 кастрычніка 2006) — сацыёлаг, гісторык, публіцыст і журналіст, выкладчык універсітэта, член Нацыянальных Узброеных Сіл і Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны і пасляваенны перыяд, актывіст апазіцыі ў часы ПНР, палітык правага толку пасля 1989 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у польскім руху Супраціву. З 1942 года удзельнік Нацыянальных Узброеных Сіл, а затым АК .

Пасля вайны да 1947 года сябра Нацыянальнага ваеннага саюза. У 1950 гады называўся «ворагам народнай улады». Неаднаразова затрымліваўся і дапытваўся міліцыяй і службай бяспекі. Жыў у Варшаве. На мяжы 1950—1960 гадах належаў да Клубу Крывога кола — ліберальнай арганізацыі, якая дзейнічала ў Варшаве.

У 1958 годзе пачаў працаваць у каталіцкім часопісе «Сувязь». У 1966—1988 гадах узначальваў аддзел найноўшай польскай гісторыі. У наступныя гады рэдагаваў аддзел паэзіі. Адначасова быў членам і шматгадовым старшынёй гістарычнага аддзела Варшаўскага клуба каталіцкай інтэлігенцыі, які выдаваў часопіс.

Выкладаў у Люблінскім каталіцкім універсітэце. Падпісваў лісты ў абарону збітых студэнтаў, рэпрэсаваных працоўных заводаў з Радама і Урсуса. У 1978 годзе быў адным з заснавальнікаў Таварыства акадэмічных курсаў і выкладаў на іх. У 1979 годзе разам з Войцехам Зэмбіньскім арганізавалі нелегальны камітэт пагаднення па самавызначэнню нацыі.

У 1980 годзе быў уцягнуты ў «Салідарнасць». Улетку таго ж года стаў дарадцам страйкавага камітэта ў Любліне. Ён таксама быў актывістам душпастарства Людзі Працы «Воля». У пачатку снежня 1981 года падпісаў Катынскі Акт на Павонзках. 13 снежня 1981 года быў інтэрнаваны.

У 1983—1989 гадах выступіў з серыяй лекцый у варшаўскіх касцёлах. Удзельнічаў у шматлікіх дэманстрацыях за незалежнасць. У снежні 1989 года разам з Зэмбіньскім стварыў Партыю Вернасці Рэчы Паспалітай, выступаючы супраць пагадненняў Круглага стала. Рэдагаваў гістарычны раздзел «Газеты польскай». 27 ліпеня 2006 года маршалак Сенату Польшчы Богдан Барусевіч уручыў яму афіцэрскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы[1].

Зноскі