Здэнек Фібіх
| Здэнек Фібіх | |
|---|---|
| чэшск.: Zdeněk Fibich | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 21 снежня 1850[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 кастрычніка 1900[1][2][…] (49 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | Чэхія |
| Жонка | Беці Фібіхава[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | кампазітар, педагог, дырыжор, музыказнавец, драматург, хормайстар |
| Гады актыўнасці | з 1864 |
| Інструменты | арган[d] |
| Жанры | опера, сімфонія і класічная музыка |
| Узнагароды |
ганаровы грамадзянін Мараўске-Будзеёвіцаў[d] (5 верасня 1884) |
| Аўтограф |
|
Здэ́нек Фі́біх (чэшск.: Zdeněk Fibich; 21 снежня 1850, Вшэбаржыцы каля г. Чэслаў, каралеўства Багемія, Аўстрыйская імперыя — 15 кастрычніка 1900) — чэшскі кампазітар , піяніст , дырыжор і хармайстар; адзін са стваральнікаў нацыянальнай музычнай драмы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў 1865—1866 гадах музычнай школе Б. Сметаны, у 1866—1867 гадах у Лейпцыгскай кансерваторыі і інш. З 1871 года ў Празе. У 1875 і 1877 гадах дырыжор і хармайстар «Часовага тэатра», у 1878—1881 гадах рэгент хору рускай праваслаўнай царквы, з 1899 года загадчык рэпертуарнай часткі ў опернай трупе Нацыянальнага тэатра. У 1873—1874 гадах выкладаў у Віленскім музычным вучылішчы Рускага музычнага таварыства.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік чэшскага музычнага рамантызму. Свае драматычныя прынцыпы найбольш паслядоўна ўвасобіў у трылогіі сцэнічных меладрам «Іпадамія» (паст. 1890—1891). Сярод твораў: 7 опер, у т.л. «Бланік» (паст. 1881), «Шарка» (паст. 1897), меладрамы, сімфоніі, камерна-інструментальныя і фартэпіянныя п’есы, песні.
Зноскі
- 1 2 Zdeněk (Zdenko) Antonín Václav Fibich // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Vědecká knihovna v Olomouci Zdeněk Fibich // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ verschiedene Autoren Biographisches Lexikon zur Geschichte der böhmischen Länder — R. Oldenbourg Verlag, Collegium Carolinum, 2000. Праверана 27 кастрычніка 2025.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Vojtěcha, sign. VO Z11, s. 140 — Т. VO Z11. — С. 140.
- ↑ BillionGraves — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фібіх Здэнак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Здэнек Фібіх
- Нарадзіліся 21 снежня
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1900 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
- Выпускнікі Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Чэхіі
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Піяністы паводле алфавіта
- Піяністы Чэхіі
- Піяністы XIX стагоддзя
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры Чэхіі
- Дырыжоры XIX стагоддзя
- Оперныя кампазітары
- Памерлі ад пнеўманіі
- Нарадзіліся ў раёне Бенешаў