Зебулон Пайк
Выгляд
| Зебулон Пайк | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, ваенны |
| Дата нараджэння | 5 студзеня 1779[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 красавіка 1813[1][2] (34 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Zebulon Pike[d][4] |
| Аўтограф |
|
Зебулон Мантгомеры Пайк (англ.: Zebulon Montgomery Pike, 5 студзеня 1779 — 27 красавіка 1813) — амерыканскі брыгадны генерал і даследчык, у гонар якога названы гара Пайкс-Пік, нацыянальны лес у штаце Каларада, шэраг акруг і іншыя аб’екты. У складзе арміі ЗША кіраваў дзвюма даследчымі экспедыцыямі: да вярхоўяў Місісіпі ў 1805—1806 гадах і на паўднёвы захад, праз Вялікія раўніны да Скалістых гор, у 1806—1807 гадах.
Пайк удзельнічаў у Англа-амерыканскай вайне 1812—1815 гадоў і дасягнуў звання брыгаднага генерала ў 1813 годзе. Загінуў у бітве за Ёрк (сучасны Таронта, Канада) 27 красавіка 1813 года.
Зноскі
- 1 2 Zebulon Pike // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Zebulon Pike // GeneaStar
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Geni.com — 2006.