Зейская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зейская вобласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр

Зейская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР, якая існавала ў 1934—1937 гадах. Цэнтр — горад Рухлава (цяпер Скавародзіна).

Зейская вобласць была утворана 22 ліпеня 1934 года ў складзе Далёкаўсходняга края. Уключала 7 раёнаў: Джэлтулакскі, Зейскі, Зейска-Учурскі, Магачынскі, Нюкжынскі, Рухлоўскі і Тыгдынскі. 26 верасня 1937 года вобласць была ліквідавана і ўключана ў склад Чыцінскай вобласці (зараз гэтая тэрыторыя, большай часткай, адносіцца да Амурскай вобласці).