Зеляневіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зеляневіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Зеляневічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 199
Зеляневіцкі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 1

Зеляне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Зеляневічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Зеляневічы. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Зіновіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Зіновічы[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Магілявецкага сельсавета, сельсавету вернута былая назва — Зеляневіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Зеляневічы[2]. 7 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лыскаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Барысікі, Вільянава, Груск, Гута, Лібярполь, Лыскава, Масявічы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2199 чалавек[4], з іх 91,7 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 2,3 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 261 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.