Перайсці да зместу

Земенскі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр
Земенскі манастыр
42°28′03″ пн. ш. 22°44′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Канфесія Балгарская праваслаўная царква
Епархія Sofia Eparchy[d]
Дата заснавання XI стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Земенскі манастыр Святога Іаана Багаслова (балг.: Земенски манастир «Свети Йоан Богослов») — праваслаўны манастыр у Балгарыі, размешчаны за 60 км ад Сафіі на беразе ракі Струмы. Манастыр заснаваны ў XI стагоддзі, цяпер не дзейнічае (з 2004 года — філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Балгарыі).

Комплекс манастыра складаецца з двух жылых будынкаў, званіцы і царквы ў гонар Іаана Багаслова (XI стагоддзе).

Царква Іаана Багаслова

[правіць | правіць зыходнік]

Каменная царква пабудавана ў форме куба памерам 9×9 м. Купал трымаецца на цыліндрычным барабане, упрыгожаным сляпымі аркамі. Мае чатырохсхільны дах. Усярэдзіне размешчаны масіўны каменны алтар, падлога выкладзена мазаікай з мармуру і каляровага каменя.

У 1354 годзе царква была распісана фрэскамі (ад роспісы часоў пабудовы царквы захавалася толькі выява Святой Ганны). Фрэскавы цыкл з'яўляецца помнікам самабытнага народнага сярэднявечнага мастацтва. На роспісе прадстаўлены не толькі святыя, але і кцітары царквы дэспат Дзеян і яго жонка Доя. Евангельскія сцэны напісаныя не толькі з кананічных сюжэтаў, але адлюстроўваюць апакрыфічныя гісторыі і народныя паданні (напрыклад, гісторыя падрыхтоўкі цвікоў для распяцця Хрыста).