Землетрасенне ў Афганістане (2025)
| Землетрасенне ў Афганістане | |
|---|---|
| Краіна | |
| Дата | 31 жніўня 2025 |
| Колькасць параненых | каля 3 120 |
| Колькасць загінулых |
|
| Earthquake magnitude on the Richter magnitude scale | 6 |
| Момант магнітуды землетрасення | 6[2] |
| Балаў паводле шкалы Меркалі | IX паводле шкалы Меркалі[d][2] |
| Вертыкальная глыбіня | 8 км[2] |
|
| |
31 жніўня 2025 года ў 23:47 па мясцовым часе (19:17 UTC) у Афганістане, недалёка ад мяжы з Пакістанам, здарылася землетрасенне магнітудай 6,0. Больш за 1100 чалавек загінулі, яшчэ не менш за 3500 былі параненыя.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў раёне Кузкунар правінцыі Нангархар, недалёка ад мяжы з раёнам Нургал правінцыі Кунар, за 27 км на паўночны ўсход ад горада Джалалабад і за 25 км на захад ад мяжы з правінцыяй Хайбер-Пахтунхва ў Пакістане. Яго гіпацэнтр знаходзіўся на глыбіні 8 км, найбольшая інтэнсіўнасць па шкале Меркалі складала VII—VIII у эпіцэнтральнай вобласці, VI у Джалалабадзе і IV ў Кабуле і пакістанскім горадзе Пешавар[3]. Падземныя штуршкі таксама адчуваліся ў Ісламабадзе, Лахоры і ў некаторых частках Індыі, у тым ліку ў Дэлі[4]. Паведамлялася, што было зафіксавана не менш за 13 афтэршокаў[5], у тым ліку адзін магнітудай 4,5 у 21:33 UTC[6] і два магнітудай 5,2 у 21:33 і 23:46 UTC[7][8].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўсім Афганістане загінулі прынамсі 1100 чалавек, 3500 былі параненыя[9]. Яшчэ тысячы могуць знаходзіцца пад руінамі будынкаў, што абваліліся[10]. Разбурана не менш за тысячу дамоў[11]. Большасць будынкаў, што пацярпелі, былі пабудаваны з гліны і каменю[12]. Паводле ацэнкі ААН, бедства непасрэдна закранула не менш за 12 тысяч чалавек[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.aljazeera.com/news/2025/9/4/afghanistan-earthquake-death-toll-rises-to-2200
- 1 2 3 earthquake.usgs.gov — USGS. Праверана 2 верасня 2025.
- ↑ ANSS. M 6.0 - 27 km ENE of Jalālābād, Afghanistan 2025 (англ.). Comprehensive Catalog. U.S. Geological Survey. Праверана 1 верасня 2025.
- ↑ At least 9 killed after 6.0 earthquake strikes northeastern Afghanistan. BNO News (31 жніўня 2025). Праверана 31 жніўня 2025.
- 1 2 Dozens feared dead in fatal Afghanistan earthquake. BBC (1 верасня 2025). Праверана 1 верасня 2025.
- ↑ ANSS. M 4.5 - 10 km N of Bāsawul, Afghanistan 2025 (англ.). Comprehensive Catalog. U.S. Geological Survey. Праверана 1 верасня 2025.
- ↑ ANSS. M 5.2 - 39 km NE of Jalālābād, Afghanistan 2025 (англ.). Comprehensive Catalog. U.S. Geological Survey. Праверана 1 верасня 2025.
- ↑ ANSS. M 5.2 - 28 km NE of Jalālābād, Afghanistan 2025 (англ.). Comprehensive Catalog. U.S. Geological Survey. Праверана 1 верасня 2025.
- ↑ Al Arabiya. عبدالجابر بهیر، رئیس مرکز رسانه ای و پژوهش های افغانستان در گفت وگو با «العربیه» تازه ترین آمار قربانیان زلزله 6 ریشتری در کابل در شرق افغانستان را با استناد به گزارش های مقامات محلی و از مناطق صعب العبور، 1100 جان باخته و 3500 زخمی اعلام کرد (перс.). Twitter (1 верасня 2025). Праверана 1 верасня 2025.
- ↑ 'Thousands still trapped under rubble': Eyewitnesses describe Afghanistan earthquake horror; over 800 dead. MSN (1 верасня 2025). Праверана 1 верасня 2025.
- ↑ Afghanistan Earthquake Reduces Villages to Rubble, Hundreds Dead. Newsweek (1 верасня 2025). Праверана 1 верасня 2025.
- ↑ Deadly earthquake rocks Afghanistan, hundreds feared dead and wounded. Ariana News (1 верасня 2025). Праверана 1 верасня 2025.
