Землетрасенне ў Кітаі (2023)
Дата і час |
18 снежня 2023 |
---|---|
Размяшчэнне эпіцэнтра |
Цзішышань-Бааань-Дунсян-Саларскі аўтаномны павет |
Закранутыя краіны (рэгіёны) |
Кітай |
Пацярпелыя | 368 пацярпелых, з якіх 118 загінулі |
18 снежня 2023 года прыкладна апоўначы па мясцовым часе адбылося землетрасенне на паўночным захадзе КНР.
Эпіцэнтр прыйшоўся на Цзішышань-Баоань-Дунсян-Саларскі аўтаномны павет недалёка ад мяжы паміж правінцыямі Ганьсу і Цынхай. Першыя ваганні працягваліся каля 20 секунд з магнітудай 5.9 (па іншай ацэнцы — 6.2). Следам за землетрасеннем было зафіксавана дзевяць падземных штуршкоў з магнітудай 3[1].
Землятрус стаў найбуйнейшым у краіне па колькасці загінулых за апошнія дзесяць гадоў, забраўшы жыцці больш за 100 чалавек. Станам на раніцу 19 снежня было вядома пра 105 загінулых, 397 пацярпелых у правінцыі Ганьсу; у раёне эпіцэнтра землетрасення пашкоджана каля 5 тысяч будынкаў. Акрамя таго, у правінцыі Цынхай загінулі прынамсі 13 чалавек, 182 былі параненыя, 20 прапалі без вестак[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Gan, Nectar. Rescuers battle sub-zero temperatures as more than 100 killed by China’s deadliest quake in nearly a decade (англ.). CNN (19 снежня 2023). Праверана 19 снежня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Землетрясение в Китае: более 100 погибших, спасатели ищут под завалами выживших . Русская служба Би-би-си. Праверана 19 снежня 2023.