Земляны заяц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Земляны заяц
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allactaga major Kerr, 1792

Сінонімы
Allactaga jaculus

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  609739
NCBI  233182
EOL  327877

Земляны заяц, Тушканчык вялікі (Allactaga major) — тушканчык роду земляных зайцоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самы буйны сярод тушканчыкаў. У яго параўнальна кароткае цела (18,7-26 см даўжынёй); хвост у 1,3 разы даўжэйшы за тулава (25-30,5 см). Маса цела больш за 300 г. Галава круглявая з добра выразным шыйным перахопам. Мыска злёгку выцягнутая, але шырокая, сканчаецца рыльцам. Вушы параўнальна кароткія, 57-59 мм вышынёй. Ступні доўгія, дасягаюць 45 % даўжыні цела.

Афарбоўка верху спіны вагаецца ад буравата-вохрыстай або буравата-шэрай да бледна-пясчанай. Шчокі светлыя, амаль белыя. Горла, грудзі, брушка, перадплечча, а таксама ўнутраныя паверхні сцёгнаў чыста белыя. З вонкавага боку сцягна іржава-жоўтыя. Хваставы «сцяжок» двухколерны з чорнай асновай і белай вяршыняй, добра развіты, мае форму птушынага пяра.

Характэрны геаграфічны дымарфізм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2