Земляны хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Земляны хрыбет (Бальшазямельскі хрыбет), назва марэнных град — «мусюраў» — у Бальшазямельскай тундры. Утварае водападзел рэк басейна Баранцава мора і Пячоры. Грады (да 250 м) чаргуюцца з шырокімі слабахвалістымі паніжэннямі, занятымі тарфяными балотамі і азёрамі.