Златкі
| Златкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Chrysochroa fulgidissima | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Buprestidae Leach, 1815 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Тыпавы род | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Златкі (Buprestidae) — разгалінаванае і шматлікае сямейства атрада Жукі (Coleoptera), якое ўключае ў сябе больш за 15 000 відаў, якія распаўсюджаны на ўсіх кантынентах і астравах, акрамя Арктыкі і Антарктыкі. На тэрыторыі Беларусі 23 віды. Найбольшая колькасць і відавая разнастайнасць златак назіраецца ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам, дзе засяроджана каля 80 % вядомых відаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства налічвае каля 9000[1] відаў. Цела жукоў клінападобнай формы, даўжынёй 2—40[2] мм, падоўжанае, звужанае на канцы, з металічнай афарбоўкай. Вусікі кароткія, пілаватыя. Даўжыня лічынак вагаецца ад 4—5 да 70[1] м. Лічынкі бязногія, белаватыя, з хіцінавай галавой.
Жывуць на ствалах дрэў, бярвенні, сцяблах і кветках раслін. Развіваюцца і зімуюць пад карой, у драўніне, пракладаючы звілістыя хады.
Дарослыя жукі кормяцца нектарам, пылком, і часткамі раслін.
Зноскі
- 1 2 Семейство златки — Buprestidae // Аргохимия в сельском хозяйстве (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 366—368.