Злая Біблія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Wicked Bible
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Злая Біблія
Wickedbibletitlepage.gif
Тытульны аркуш
Іншыя назвы Adulterous Bible
Sinners' Bible

Біблія пралюбадзеяў
Біблія грэшнікаў
Заганная Біблія
Аўтар(ы) Роберт Баркер і Марцін Лукас
Дата напісання 1631
Мова арыгінала англійская
Першакрыніцы Стары і Новы Запавет
Першае выданне Лондан, 1631
Захоўванне прыватныя калекцыі, бібліятэкі Англіі і ЗША
Арыгінал Біблія караля Якава

Злая Біблія (англ.: Wicked Bible, таксама Біблія пралюбадзеяў, Adulterous Bible або Біблія грэшнікаў, Sinners' Bible) — Біблія, выдадзеная ў 1631 годзе ў Англіі з грубай граматычнай памылкай.

Характарыстыкі выдання[правіць | правіць зыходнік]

Гэтае выданне Бібліі караля Якава было прадпрынята «каралеўскім друкаром» Робертам Баркерам[en] і Марцінам Лукасам у 1631 годзе. Тыраж новага выдання складаў тысячу асобнікаў[1].

Скандал вакол прапушчанага слова[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаны радок з памылкай

У тэксце новага выдання была дапушчана грубая памылка — у адной з дзесяці запаведзяў была прапушчана часціца «не» і спалучэнне «не пралюбадзейнічай» было аддрукавана як «пралюбадзейнічай» (англ.: Thou shalt commit adultery замест Thou shalt not commit adultery)[2]. Памылка была заўважана, амаль увесь тыраж удалося канфіскаваць і знішчыць, аднак некалькі асобнікаў ацалелі[3] і захаваліся ў наш час у прыватных калекцыях і буйных бібліятэках, галоўным чынам у Англіі і ЗША, у прыватнасці ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Выдаўцы Бібліі былі аштрафаваны на 300 фунтаў (43 586 фунтаў у цяперашніх коштах)[4] і пазбаўлены друкарскай ліцэнзіі.

У першыя стагоддзі пасля вынаходства друкарскага прэса і яго ўкаранення ў Англіі (у 1470-я гады) памылкі друку ў кнігах, у тым ліку і ў рэлігійных тэкстах былі частымі, але галоўным чынам уяўлялі сабой звычайны пропуск літары ці перастаноўку літар у слове. Таму існуе гіпотэза, што пропуск цэлага слова быў вынікам сабатажу з боку Бонема Нортана[en] — асноўнага суперніка Баркера ў барацьбе за прэстыжнае званне «каралеўскага друкара»[1]. Магчыма, за гэтай памылкай друку стаяў хтосьці з іншых канкурэнтаў Баркера, зацікаўленых у яго дыскрэдытацыі[5]. У той жа час падобная памылка друку была дапушчана ў яшчэ адным выданні Бібліі таго ж 1631 года, вядомым, як «Біблія вар'ятаў» (англ.: The Fools Bible), дзе замест «Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога» было надрукавана «Сказаў шаленец у сэрцы сваім: ёсць Бога» (англ.: The fool hath said in his heart there is a God замест The fool hath said in his heart there is no God). Гэта памылка друку абыйшлася друкарам у тры тысячы фунтаў[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Rebecca McFarland. The Mistake (недаступная спасылка). Houston Baptist University (7 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2014. Праверана 22 лютага 2015.
  2. Ганебная памылка друку ў старажытнай Бібліі Архівавана 16 лютага 2015.
  3. Самыя знакамітыя памылкі друку ў свеце
  4. The Annual RPI and Average Earnings for Britain, 1209 to Present (англ.) 
  5. P. M. Handover. The "Wicked" Bible and the King's Printing House, Blackfriars // The Times House Journal. — December 1958. — P. 215-218.
  6. Ray L. Huntington, W. Jeffrey Marsh, Andrew C. Skinner, and David M. Whitchurch. Challenges in printing early English Bibles // Religious Educator. — 2004. — Vol. 5. — № 1. — P. 14-29.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]