Перайсці да зместу

Злучэнне (анатомія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Злучэнне

Дыяграма тыповага сінавіяльнага злучэння (сустава).

Прыклад храстковага злучэння — міжпазванковы дыск.
Лацінская назва articulus,
junctura,
articulatio
Сістэма Апорна-рухальная
Каталогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Злучэнне — месца, дзе спалучаюцца дзве часткі шкілета, напрыклад косці або храсткі[1].

Шкілетныя часткі могуць быць злучаны як праз поласць (сінавіяльныя злучэнні або суставы), так і непасрэдна злучальнай тканкай (бесперапынныя злучэнні, сярод якіх фіброзныя[en] і храстковыя[en])[1].

Інервацыя і кровазабеспячэнне суставаў ажыцяўляецца галінамі найбліжэйшых нерваў і крывяносных судзін. Як правіла, гэтыя ж нервы і судзіны інервуюць і жывяць суседнія цягліцы, адказныя за рух у суставе[1].

  1. а б в Drake 2020, с. 17.