Злучэнне (ваенная справа)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Злучэ́нне — вайсковае фарміраванне, якое складаецца з некалькіх воінскіх часцей або злучэнняў меншага складу, звычайна розных родаў войскаў (сіл), спецыяльных войскаў (службаў) або асобных часцей (падраздзяленняў) забеспячэння і абслугоўвання. Выключэннем з'яўляюцца пагранічныя атрады, паколькі асобных часцей у сваім складзе яны, як правіла, не маюць, а складаюцца з падраздзяленняў.

У адрозненне ад аб'яднанняў, склад злучэнняў, як правіла, сталы; злучэнні маюць пастаянны штат і арганізацыю. У залежнасці ад прыналежнасці да віду ўзброеных сіл, складу і вырашаемых задач злучэнні падрадзяляюцца на аператыўныя, аператыўна-тактычныя (вышэйшыя тактычныя) і тактычныя[1].

Упраўленні злучэнняў (штабы і службы) ад ўзроўню брыгада і вышэй (дывізія, корпус) і ім адпаведныя ў родах войскаў (сіл) і відах узброеных сіл — з'яўляюцца самастойнымі вайсковымі часцямі. Прыклад — вайсковая часць № 51852 — упраўленне 5-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі (5 гв.мсд)[2] або вайсковая часць № 55523 — упраўленне 105-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (105 гв.пдд)[3].

Аператыўнае злучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Аператыўнае злучэнне — авіяноснае ўдарнае злучэнне ВМС УС ЗША.

Аператыўнае злучэнне звычайна з'яўляецца часовым фарміраваннем, прызначаным для выканання аператыўных і аператыўна-стратэгічных задач абмежаванага маштабу ў складзе аператыўна-стратэгічнага аб'яднання або самастойна. Прыкладам аператыўнага злучэння ў узброеных сілах ЗША з'яўляецца авіяноснае ўдарнае злучэнне. У замежных узброеных сілах існуюць і іншыя аператыўныя злучэнні непастаяннага (часовага) складу.

Аператыўна-тактычнае злучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Аператыўна-тактычнае злучэнне (часам называецца аператыўна-тактычным аб’яднаннем) можа мець пастаянны або непастаянны склад. Яно прызначана для выканання аператыўна-тактычных або тактычных задач у складзе аператыўна-стратэгічнага аб'яднання, а на асобных аперацыйных кірунках невялікай памеру — і самастойна. Пры гэтым арганізацыйна яно можа ўваходзіць у склад арміі, фронту, групы армій, ваеннай акругі, флота. У перыяд Другой сусветнай вайны і пасля яе да аператыўна-тактычных злучэнняў адносіліся стралковы корпус, механізаваны корпус, кавалерыйскі корпус, танкавы корпус, армейскі корпус, а ў некаторых выпадках — і эскадра надводных караблёў (падводных лодак) і іншыя[4].

Безумоўна, у выпадку неабходнасці, пры ўзнікненні якіх-небудзь задач у іншых бліжэйшых раёнах — у Атлантыцы і Індыйскім акіянезлучэнне можа быць выкарыстана

— Глаўком ВМФ УС Расіі адмірал Віктар Чыркоў.

[5][6]

Тактычнае злучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Тактычнае злучэнне прызначана для выканання тактычных задач у складзе аператыўнага аб'яднання або аператыўна-тактычнага злучэння і мае пастаянны склад. Яно можа ўваходзіць у склад корпуса або арміі (флатыліі), у некаторых выпадках — у склад фронту, групы войскаў, ваеннай акругі, флоту. Да асноўных тактычных злучэнняў адносяцца розныя дывізіі, у тым ліку дывізіі караблёў. Злучэнямі з'яўляюцца таксама брыгады, як асобныя так і ўваходзячыя ў склад дывізій і іншых злучэнняў ці аб'яднанняў[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Соединение // Советская военная энциклопедия. — М.: Военная литература, 1979. — Т. 7. — С. 426—427. — 688 с.
  • Военный энциклопедический словарь (ВЭС), м, ВИ, 1984 г., 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.);
  • «Военный энциклопедический словарь» (ВЭС), м, ВИ, 2007 г.;
  • Военный энциклопедический словарь ракетных войск стратегического назначения / Министерство обороны Российской Федерации (Минобороны России).; Гл.рэд.: И. Д. Сергеев, В. Н. Яковлев, Н. Е. Соловцов. — Москва: Большая Российская энциклопедия, 1999. — 632 с. — 8 500 экз. — ISBN 5-85270-315-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]