Злыдні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Скульптура Злыдня, створаная беларускім скульптарам Антонам Шыпіцай паводле ілюстрацый сучаснага беларускага графіка Валерыя Славука.

Злы́дні[1] — у беларускай і ўсходнеславянскай міфалогіі шкодныя персанажы, якія часта жывуць пад печкай.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У беларускім фальклоры апісваюцца як малыя, гарбатыя, скурчаныя істоты, у вялізных ботах і шапкі-вушанках. Яны падобныя не то на катоў, не то на сабак.[2]

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

У сквапных гаспадароў у хатах жывуць шкадлівыя злыдні. Толькі гаспадар за вароты, яны вылазяць са сваіх хованак і пачынаецца вэрхал. Б'ецца посуд, разліваецца малако з глечыкаў, патэльні па хаце лятаюць. Лямант стаіць на ўсю вёску. Хоць гвалт крычы.

Час ад часу яны нападаюць на пэўную хату, і тады там ужо нічога не вядзецца. Звычайна жывуць пад печчу, робяць адтуль вылазкі па ўсёй гаспадарцы і адбіраюць розныя набыткі. Ёсць беларуская прымаўка: «Упрасіліся злыдні на тры дні, а і ў тры гады не выжывеш».

Займаюцца Злыдні пераважна шкодніцтвам, імкнуцца хутчэй навесці беспарадак. У беларускім фальклоры часам гаворыцца, што Злыдні селяцца ў дамах тых, хто хоча хутка разбагацець.[3]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  2. Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак / рэд. Г. П. Пашкоў; маст. В. П. Славук — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2008 
  3. Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак / рэд. Г. П. Пашкоў; маст. В. П. Славук — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2008