Перайсці да зместу

Змена клімату

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змена клімату
Выява
Вывучаецца ў кліматалогія
Апісана на сайце servicios.infoleg.gob.ar/… (ісп.)
ipcc.ch (англ.)(фр.)(кіт.)(ісп.)(руск.)(ар.)
Піктаграма
Апрацоўваецца, змякчаецца ці кіруецца змякчэнне змянення клімату[d][1], climate change adaptation[d][2], climate action[d], climate emergency declaration[d] і politics of climate change[d]
Схематычная ілюстрацыя
Код WordLift data.thenextweb.com/tnw/…
Хуткае адтаванне арктычнай вечнай мерзлаты і берагавой эрозіі на моры Бафорта, Паўночны Ледавіты акіян (фота 2013 года).

Змена клімату — ваганні клімату Зямлі ў цэлым або асобных яе рэгіёнаў з цягам часу, якія выяўляюцца ў статыстычна пэўных адхіленнях параметраў надвор'я ад шматгадовых значэнняў за перыяд часу ад дзесяцігоддзяў да мільёнаў гадоў. Улічваюцца змены як сярэдніх значэнняў параметраў надвор'я, так і змены частаты экстрэмальных з'яў надвор'я. Вывучэннем змяненняў клімату займаецца навука палеакліматалогія. Прычынай змены клімату з'яўляюцца дынамічныя працэсы на Зямлі, вонкавыя ўздзеянні, такія як ваганні інтэнсіўнасці сонечнага выпраменьвання, і, з нядаўніх часоў, дзейнасць чалавека. Змены ў сучасным клімаце (у бок пацяплення) называюць глабальным пацяпленнем.