Змоўкні!
Змоўкні! | |
---|---|
фр.: Tais-toi ! | |
Жанр | кінакамедыя, турэмны фільм[d] і баявік |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | UGC[d] |
Працягласць | 85 хв. |
Бюджэт | 27 440 000 € |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 2003 і 17 чэрвеня 2004[1] |
IMDb | ID 0310203 |
«Змоўкні!» (фр.: Tais-toi!) — французскі камедыйны крымінальны фільм 2003 года рэжысёра Франсіса Вебера. Галоўныя ролі выканалі Жэрар Дэпардзьё і Жан Рэно[3].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Квенцін (Жэрар Дэпардзьё) — дзіўнаваты дробны крымінальнік, які робіць напады на пункты абмену валюты. Не маючы магчымасці атрымаць патрэбныя грошы ў адной з рабаваных ім касаў, ён просіць накіраваць яго ў найбліжэйшы банк, які можна абрабаваць. Калі паліцыя пачынае пагоню за злачынцам, Квенцін забягае ў кінатэатр, дзе паказваюць мультфільм «Ледніковы перыяд ». Паліцэйскія яго з лёгкасцю затрымліваюць, бо замест таго, каб працягваць уцякаць, ён займае месца ў зале і з асалодай глядзіць мультфільм. Рубі (Жан Рэно), памочнік крымінальнага боса Фогеля (Жан-П’ер Малё ), мае раман з жонкай свайго начальніка. Бос даведваецца пра здраду і забівае жонку. У помсту за смерць каханай Рубі крадзе ў свайго боса нарабаваныя ім грошы, аднак трапляе ў турму. Там Рубі адмаўляецца есці і гаварыць, што, аднак, не робіць ніякага ўражання на камісара Вернэ (Рышар Беры ), які бачыць у гэтым хітрык Рубі.
Па прапанове камісара абодва злачынцы — Квенцін і Рубі — апынаюцца ў адной камеры, бо следчыя ведаюць, што невыносны экстраверт Квенцін іншых зняволеных даводзіў да шаленства. Нягледзячы на гаварлівасць Квенціна, Рубі працягвае маўчаць, і Квенцін пачынае лічыць яго сваім сябрам. Праз нейкі час Рубі робіць спробу самагубства, яго ратуюць і пераводзяць у лазарэт. Каб зноў аказацца побач з Рубі, Квенцін робіць тое ж самае.
Рубі ўдаецца падкупіць лекара, каб той дапамог яму ўцячы з турмы. Квенцін, аднак, зрывае планы Рубі і робіць уласную спробу ўцёкаў з дапамогай п’янага сябра-кранаўшчыка. Спроба аказваецца няўклюднай, тым не менш, у Рубі і Квенціна атрымоўваецца ўцячы ад паліцыі і людзей Фогеля. Апошнія некалькі разоў нападаюць на ўцекачоў, аднак, дзякуючы збегу абставін і недарэчным учынкам Квенціна, ім удаецца выслізнуць. Уцёкі з турмы ўдаліся, але цяпер Рубі не можа пазбавіцца ад Квенціна, і яны абодва праходзяць праз мноства прыгодаў, у тым ліку рабуюць краму карнавальных касцюмаў, абкрадаюць дом дрэсіроўшчыка поні, адымаюць адзенне ў двух дзёрзкіх хлапцоў, крадуць шэраг паліцэйскіх і грамадзянскіх аўтамабіляў. Пры спробе крадзяжу чарговай машыны ўцекачоў заўважаюць два паліцэйскія, і адзін з іх раніць Рубі.
Уцекачы знаходзяць прытулак у закінутай краме, дзе Квенцін марыць адчыніць разам з новым сябрам кавярню. Той з раздражненнем адмаўляецца, але пераканаць у нечым Квенціна немагчыма. У краме яны сустракаюць бяздомную жанчыну, падобную на былую жонку Фогеля. Рубі адчувае сімпатыю да яе і дае ёй грошы, Квенцін жа пачынае раўнаваць да сябра. Ён тэлефануе Фогелю і абяцае здаць яму Рубі. Тым не менш, гэта аказваецца чарговым хітрыкам. Узятых у палон Рубі і Квенціна дастаўляюць у маёнтак Фогеля, дзе Рубі (які на самай справе трымаў на мушцы сваіх ахоўнікаў) пачынае перастрэлку. У выніку Фогеля забіваюць, а Квенцін выглядае смяротна параненым. Рубі расчульваецца над Квенцінам, які перад смерцю марыць аб уласнай кавярні, сумеснай з Рубі. Аднак калі Квенцін чуе, што Рубі нарэшце згодны завесці з ім кавярню, — ён імгненна пачынае здаравець.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Жэрар Дэпардзьё — Квенцін
- Жан Рэно — Рубі
- Рышар Беры — камісар Вернэ
- Жан-П’ер Малё — Фогель
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Змоўкні! на сайце «Internet Movie Database» (англ.)