Зміцер Лукашук
Выгляд
| Зміцер Лукашук | |
|---|---|
| Род дзейнасці | журналіст, музыкант, радыёвядучы |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Зміцер Лукашук — беларускі журналіст, музыкант і радыёвядоўца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Ппрацаваў у беларускіх СМІ: «Чырвоная змена», «Рэгіянальная газета», Радыёстанцыя «Беларуская Моладзёжная», Радыё 101,2[1].
Аўтар большасці тэкстаў рок-гурта «Крама», а таксама менеджар гурта[1].
Цягам шмат гадоў журналіст, рэдактар і вядоўца на Еўрапейскім радыё для Беларусі. Аўтар цыкла інтэрв’ю «Ідэя Х» пра беларускую нацыянальную ідэю, таксама выдадзеных у выглядзе трох кніг[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Неаднаразовы пераможца творчага конкурсу «Вольнае слова», лаўрэат прэміі імя Святланы Навумавай і іншых беларускіх і замежных журналісцкіх конкурсаў[1].
Цыкл відэапраграм «Ідэя Х» адзначаны ганаровым дыпломам Беларускай асацыяцыі журналістаў (2019)[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Беларуская нацыянальная ідэя. Аўтары: Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў (анатацыя да кнігі) — Kirma.sh
- ↑ Заміроўскі, Вадзім. У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу «Вольнае слова» ФОТА. Беларуская асацыяцыя журналістаў (12 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 17 красавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лукашук пра тое, як выглядае нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу беларускага грамадства — Наша Ніва, 05.06.2023