Зміцер Сідаровіч
Выгляд
| Зміцер Сідаровіч | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1965 |
| Месца нараджэння | Мінск, БССР |
| Дата смерці | 17 мая 2014 (48 гадоў) |
| Месца смерці | Мінск, Беларусь |
| Месца пахавання | |
| Краіна |
|
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | аўтар песень, спявак |
| Гады актыўнасці | 1980—2014 |
| Інструменты | дуда |
| Калектывы |
Камелот Капэла «На таку» |
| Супрацоўніцтва |
Стары Ольса Contredanse |
Зміцер (Дзмітрый Яўгенавіч) Сідаровіч (2 кастрычніка 1965, Мінск — 17 мая 2014, Мінск) — беларускі музыкант, бард, дудар. Творчы кіраўнік вядомага ў сярэдзіне 1990-х гадоў гурта «Камелот». Збіраў фальклор.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзед Змітра Сідаровіча — Мечыслаў Вiкенцьевiч у 1938 годзе пераехаў у Мінск з вёскі Скірмунтава пад Койданавым (цяпер Дзяржынск).
У 2000 годзе З. Сідаровіч разам з гуртамі «Стары Ольса» і «Contredanse» запісаў зборны альбом «Вір» (выйшаў у 2001).
У 2008 годзе заснаваў капэлу «На таку», якая ладзіць вечарыны традыцыйнага танцу.[1].
Памёр 17 мая 2014 года ў Мінску. Развітанне з адпяваннем адбылося 21 мая ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, у той жа дзень пахаваны на Заходніх могілках[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://zmitro.at.tut.by/ Архівавана 30 студзеня 2006. — Дамашняя старонка Зм. Сідаровіча (тэксты песень і музыка ў фармаце midi)
- http://ssiao.livejournal.com/ — блог З. Сідаровіча ў ЖЖ