Знакі прыпынку
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Знакі прыпынку — элементы пісьма, якія выконваюць дапаможныя функцыі падзелу (выдзялення) сэнсавых адрэзкаў тэксту, сказаў, словазлучэнняў, слоў, частак слова, указваюць на граматычныя і лагічныя адносіны паміж словамі, указваюць на камунікатыўны тып сказу, яго эмацыйную афарбоўку, скончанасць, а таксама некаторыя іншыя функцыі.
У сучаснай беларускай мове 10 знакаў прыпынку: кропка, пытальнік, клічнік (паказваюць канец сказа, а таксама апавядальную, пытальную і клічную інтанацыі); коска, кропка з коскай, двукроп'е, працяжнік, дужкі (ставяцца ўнутры сказа); двукоссе (выдзяляе простую мову і цытаты); шматкроп'е (паказвае запінку, пропуск, незакончанасць).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Знакі прыпынку