Знаменка (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Знаменка, Брэсцкі раён)
Аграгарадок
Знаменка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 487 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16(2)
Паштовы індэкс
225013
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212808031
Знаменка на карце Беларусі ±
Знаменка (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Знаменка (Брэсцкі раён)
Знаменка (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Знаменка (Брэсцкі раён)

Зна́менка[1] (трансліт.: Znamienka, руск.: Знаменка, да 30 ліпеня 1964 года Ду́рычы) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Знаменскага сельсавета. Размешчана за 26 км на поўдзень ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на аўтадарозе БрэстТамашоўка, на ўсходзе — р. Серадовая рэчка, меліярацыйныя каналы.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 15 стагоддзя ў Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. Пад 1492 г. 3 жыхары в. Дурычы былі перададзены Р. С. Осцікавічу.

У 19 ст. фальварак і вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Медна. Паводле інвентару 1846 года ўладанне графіні Е. Красінскай. У 1860 годзе ў Мяднянскай воласці. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1866 годзе школа, карчма. У 1890 годзе вёска — цэнтр Дурыцкага сельскагаспадарчага таварыства, у якое ўваходзілі вёскі Белагоры, Мельнікі і Дурычы, мелі 713,3 дзес. зямлі.

У 1905 годзе вёска (327 жыхароў) і фальварак (14 жыхароў) у Мяднянскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 9 двароў, загубілі 30 жыхароў.

16 ліпеня 1954 года перададзена з Меднаўскага сельсавета ў склад Страдзецкага сельсавета, дзе стала яго цэнтрам, Страдзецкі сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі[2].

30 ліпеня 1964 года вёска Дурычы перайменавана ў Знаменку[3].

З 20 снежня 1974 года цэнтр Знаменскага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 50 двароў, 242 жыхары (1846)
  • 282 жыхары (1860)
  • 33 двары, 331 жыхар (1866)
  • 112 двароў, 455 жыхароў (30.9.1921)
  • 184 двары, 436 жыхароў (1940)
  • 601 жыхар (1959)
  • 1073 жыхары (1970)
  • 1371 жыхар, 527 двароў (1997)[5]
  • 541 гаспадарка, 1353 жыхары (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кааператыў «Колас»
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Амбулаторыя

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ду́рычы, мн.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 снежня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  5. Знаменка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т. 7. — Мн.: БелЭн, 1998. — С. 100.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 608 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. — ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]