Знаменка (Жыткавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Знаменка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Слепцы
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Аўтамабільны код
3
Знаменка на карце Беларусі ±
Знаменка (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Знаменка (Жыткавіцкі раён)
Знаменка (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Знаменка (Жыткавіцкі раён)

Зна́менка[1] (трансліт.: Znamienka, руск.: Знаменка) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета. За 28 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец - Калінкавічы), 261 км ад Гомеля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археолагамі выяўлена паселішча ранняга феадалізму (у 0,9 км на ўсход ад вёскі) і паселішча зарубінецкай культуры (III стагоддзя да н.э. - V стагоддзя н.э., у 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Востраў). Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVII стагоддзя, калі тут быў прытулак для калек і сляпых, адкуль пайшла назва вёскі. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе ў Тураўскім казённым маёнтку. У выніку пажару 26 красавіка 1885 г. згарэлі 42 двары. У 1896 годзе працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася кузня. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1924 годзе ў наёмным доме адкрыта школа. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны баец», працавалі 2 кузні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты стварылі тут свой апорны пункт, разгромлены партызанамі 25 мая 1943 года. Дзейнічала падпольная арганізацыя (сакратар Рафаловіч). У ліпені 1944 года нямецкія акупанты спалілі 96 двароў і забілі 36 жыхароў. 24 жыхары загінулі на франтах. Згодна з перапісам 1959 года цэнтр калгасу «Савецкая Беларусь». Дзейнічалі млын, механічныя майстэрні, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, 2 крамы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1811 - 32 двара.
  • 1834 - 33 двара, 185 жыхароў.
  • 1897 - 70 двароў, 429 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 - 541 жыхар.
  • 1925 - 107 двароў.
  • 1940 - 120 двароў 670 жыхароў.
  • 1959 - 577 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год - 119 гаспадарак, 209 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сле́пцы, мн.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]