Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Знаменскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Знаменка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 5 199 чалавек[1]
Знаменскі сельсавет на карце

Зна́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Знаменка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Меднаўскі сельсавет у складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Медна. 16 ліпеня 1954 года ў склад Страдзецкага сельсавета перададзена вёска Дурычы[2]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дурыцкага сельсавета без вёскі Страдзеч[3]. 20 снежня 1974 года сельсавет перайменаваны ў Знаменскі, цэнтр перанесены ў вёску Знаменка. 17 верасня 2013 года ў склад Знаменскага сельсавета былі ўключаны вёскі Заказанка, Прылукі і Страдзеч, якія раней адносіліся да скасаванага Страдзецкага сельсавета.[4]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Знаменскі сельсавет уключае 12 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Альха хутар 26 225013
Белае Возера пасёлак 82 225026
Бярэсце пасёлак 143 225027
Дубрава вёска 56 225014
Заказанка вёска 8 224019
Збунін вёска 187 225013
Знаменка аграгарадок 1324 225013
Лясны пасёлак 51 225013
Медна аграгарадок 912 225014
Прылукі вёска 605 224019
Рагозна вёска 226 225013
Страдзеч аграгарадок 1579 225012

У адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 г. № 61 на тэрыторыі Знаменскага сельсавета ўстаноўлена пагранічная зона.[5]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 3007 чалавек[6], з іх 89,0 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 4,7 % — украінцы[7].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • «Птушкафабрыка Медна»

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва па населеных пунктах Рэспублікі Беларусь па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года ў Беларусі
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  4. Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области»(руск.) 
  5. РЕШЕНИЕ ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА НАРОДНЫХ ДЕПУТАТОВ от 21 февраля 1994 г. № 61
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.