Знешняя палітыка Бангладэш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бангладэш — член ААН з 1974, была ініцыятарам стварэння ў 1985 Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва краін Паўднёвай Азіі (СААРК), а ў 2006—2007 старшынствавала ў Асацыяцыі. З'яўляецца таксама членам Садружнасці, узначаленай Вялікабрытаніяй, Руху недалучэння, Арганізацыі Ісламская Канферэнцыя, Групы 77-і, арганізацыі «Ісламская васьмёрка», паўднёва—азіяцкага «чатырохкутніка росту», групы эканамічнага супрацоўніцтва БІМСТЭК (краіны, што атачаюць Бенгальскі заліў: Бангладэш, Індыя, М'янма, Шры-Ланка, Тайланд, Непал, Бутан) і Дыялогу па супрацоўніцтве ў Азіі. У 2005 стала ўдзельнікам Азіяцкага рэгіянальнага форума (АРФ).

Знешнепалітычны курс сфакусаваны на задачы забеспячэння спрыяльных міжнародных умоў для пераадолення сацыяльна-эканамічнай адсталасці краіны шляхам максімальнага прыцягнення інвестыцый, замежнай дапамогі (каля 1,2 млрд дол. штогод), захаванні і набыцці гандлёвых палёгак. Асноўны прынцып знешняй палітыкі — «сяброўства са ўсімі, варожасць ні з кім».

Бангладэш выступае за захаванне ролі ААН як галоўнага гаранта падтрымання міру і бяспекі, за ўзмацненне ролі Савета Бяспекі і яго права разглядаць у індывідуальным парадку пытанні ўжывання сілы. Дака супраць павелічэння ліку сталых членаў СБ ААН, а пры разглядзе пытання аб пашырэнні складу нясталых членаў выступае за захаванне геаграфічнай прапорцыі пры размеркаванні месцаў. З 1988 бангладэшскія ваенныя прымаюць удзел у аперацыях ААН па падтрыманні міру.

Бангладэш актыўна працуе ў фармаце Канферэнцыі па раззбраенні, рэгулярна падае інфармацыю ў Рэестр звычайных узбраенняў ААН, падтрымлівае ініцыятывы па раззбраенні і кантролю над узбраеннямі. Удзельніца усіх буйных адпаведных міжнародных дагавораў (ДВЗЯД, ДНЯЗ, КЗХЗ, КБТЗ і інш.), імкнецца да захавання і ўмацавання наяўных рэжымаў нераспаўсюду.

Салідарная з высілкамі сусветнай супольнасці на антытэрарыстычным напрамку, Дака, у тым ліку і на рэгіянальным узроўні (у рамках БІМСТЭК і СААРК), будуе свае падыходы ў рэчышчы выканання рэзалюцый СБ ААН № 1373 і № 1624. З'яўляецца ўдзельніцай усіх 13 міжнародных антытэрарыстычных канвенцый, далучыўшыся ў маі 2007 да Канвенцыі ААН па прадухіленні ядзернага тэрарызму.

У лютым 2008 Дака далучылася да Канвенцыі ААН супраць карупцыі.

Адносіны з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і народнай Рэспублікай Бангладэш усталяваны 21 лютага 1992 г. Пасол Бангладэш у Расійскай Федэрацыі Сайфул Хок акрэдытаваны ў Беларусі па сумяшчальніцтве з чэрвеня 2010 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі Прыма В.А. акрэдытаваны ў Бангладэш у 2013 годзе. У верасні 2014 г. «на палях» Саміту ААН па пытаннях змяненняў клімату адбылася сустрэча беларускага Прэм'ера Мясніковіча М.В. з бангладэшскім калегаю. У 2017 у Дацы было ўрачыста адкрыта сумеснае прадпрыесмтва «Амкадор-Палаш».[1]

Зноскі