Знешняя палітыка Паўднёвага Судана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рэспубліка Паўднёвы Судан абвясціла сваю незалежнасць 9 ліпеня 2011 года на падставе вынікаў рэферэндуму 9—16 студзеня 2011 года пра незалежнасць ад Судана, урад якога вітаў вынікі галасавання і заявіў, што плануе адкрыць пасольства ў Джубе адразу пасля распаду дзяржавы[1]. Суседнія краіны, акрамя Чада і спачатку Эрытрэі, таксама віталі незалежнасць рэгіёна.

Некаторыя дзяржавы абвясцілі пра тое, што маюць намер прызнаць незалежнасць Паўднёвага Судана, задоўга да 9 ліпеня 2011 года. Шэраг дзяржаў прызнаў незалежнасць Паўднёвага Судана ўжо 89 ліпеня 2011 года, усяго ў першыя дні яго прызналі некалькі дзясяткаў краін, а некаторыя зрабілі гэта ці абвясцілі пра такі намер пазней.

Вялікабрытанія і шэраг іншых дзяржаў абвясцілі пра планы адкрыць пасольства ў Паўднёвым Судане[2].

18 красавіка 2012 года Паўднёвы Судан стаў членам Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка[3].

Вельмі напружанымі, аж да ўзброеных канфліктаў, застаюцца адносіны з Суданам, з якім маюцца тэрытарыяльныя і эканамічныя спрэчкі. Паміж Паўднёвым Суданам і Суданам адбыліся ўзброеныя канфлікты у спрэчнай зоне Паўднёвага Кардафана ў маі—жніўні 2011 года і у Хеглігэ ў сакавіку—красавіку 2012 года.

Паўднёвы Судан мае спрэчныя тэрыторыі з Суданам (Раён Аб'ей і Раён Кафія-Кінгі) і Кеніяй (Трохвугольнік Ілемі).

Знешняя палітыка Паўднёвага Судана:Цёмна-зялёным - Дзяржавы, якія прызналі незалежнасць і ўсталявалі дыпламатычныя адносіны, светла-зялёным - толькі прызналі незалежнасць

Зноскі

  1. «Khartoum Opens Embassy in Juba as South Approaches Separation» AllAfrica.com
  2. «UK plans to open five new foreign embassies» BBC News
  3. Дмитрий Кирсанов Южный Судан вошел в состав Международного валютного фонда и Всемирного банка (руск.) . ИТАР-ТАСС (18 апреля 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.