Знойма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Знойма
чэшск.: Znojmo
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Першая згадка
1048[1] і 1226[2]
Ранейшыя назвы
Цнайм
Плошча
65,93 км²
Вышыня цэнтра
290 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
34 055 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
669 02
Аўтамабільны код
B (старыя ZM)
Афіцыйны сайт
Знойма на карце Чэхіі
Знойма (Чэхія)
Знойма

Зно́йма (чэшск.: Znojmo), Цнайм (ням.: Znaim) — горад у раёне Знойма Паўднёвамараўскага края Чэхіі з насельніцтвам 35 тысяч чалавек (2005). Размешчаны на левым беразе ракі Дзіе, недалёка ад мяжы з Аўстрыяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ратонда Св. Катаржыны

Заснаваны ў 1055 годзе. Сучасны Знойма закладзены ў 1226 годзе чэшскім каралём Пржэмыслам I Отакарам на месцы старажытнай сталіцы маркграфаў Маравіі, знішчанай у 1145 годзе. Да сярэдзіны XIII стагоддзя выкарыстоўваўся ў якасці крэпасці чэшскай дынастыяй Пржэмысловічаў (ад крэпасці захавалася ратонда).

У Знойма 12 ліпеня 1809 года было заключана перамір'е паміж Напалеонам I і аўстрыйскім эрцгерцагам Карлам пасля заканчэння Ваграмскай бітвы. У часы ўваходжання Чэхіі ў склад Аўстрыйскай імперыі назваўся Цнайм (ням.: Znaim).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе маецца гарбарная, керамічная, абутковая і тэкстыльная прамысловасць. Існуе вытворчасць спартыўнага інвентара. Харчовая прамысловасць прадстаўлена вінаробствам і вытворчасцю фруктовых і агароднінных кансерваў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква Св. Мікалая

У горадзе ёсць мноства ўзораў сярэднявечнай архітэктуры, сярод якіх:

  • Гатычная царква Св. Мікалая (Kostel sv. Mikuláše). Пабудавана ў 1348 годзе імператарам Карлам IV (ён жа пад імем Карл I — кароль Чэхіі).
  • Будынак муніцыпалітэта з 75-мятровай вежай (каля 1446).
  • Ратонда Св. Катаржыны (Rotunda sv. Kateřiny). Уяўляе сабой руіны замка, які належаў Пржэмысловічам. Інтэр'ер ратонды ўпрыгожаны фрэскавымі роспісамі 1134 года з выявамі біблейскіх сцэн і прадстаўнікоў роду Пржэмысловічаў.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Зноймо». ВСЭ, 3-е выданне.
  • «Znojmo». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]