Знішчальны батальён (СССР, 1941)
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Знішчальны батальён — арганізацыйная форма савецкіх паўвайсковых адзінак у 1941 годзе. Такія батальёны ствараліся ў прыфрантавой паласе ў перыяд нямецкага наступлення 1941 года, дзеля выканання дырэктывы УКП(б) (28.6.1941) па стварэнні «выпаленай зямлі» для нямецкіх войскаў — знішчэння жыллёвага фонду, матэрыяльных рэсурсаў і інш. Пачатак арганізацыі такіх батальёнаў быў пакладзены пастановамі ЦК УКП(б) (2.7.1941) і СНК БССР і ЦК КП(б)Б (6.7.1941).
Асабовы склад батальёнаў складалі добраахвотнікі з ліку тых, хто не падлягаў мабілізацыі. Для ідэйнага ўмацавання ў асабовы склад уводзіліся камсамольскія і савецкія, напрыклад, калгасныя дзеячы. На камандаванне батальёнамі прызначаліся афіцэры НКУС або кіраўнікі структур Камуністычнай партыі на ўзроўні раёна і вышэй.
За ліпень 1941 ва ўсёй прыфрантавой паласе былі створаны 1755 знішчальных батальёнаў (каля 328 тыс.ч.).
У БССР за ліпень-жнівень 1941, галоўным чынам у Віцебскай, Гомельскай, Палескай і Магілёўскай абласцях, былі створаны 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс.ч.). Частка іх асабовага складу пазней увайшла ў склад партызанскіх атрадаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917—1945. — Мн. : Экаперспектыва, 2006. — 613 с.; іл. ISBN 985-469-149-7. С.482.
- Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі. — СПб.: Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с. ; іл. ISBN 5-94716-032-3. С.126—130.
- Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны). — Мн. : Экаперспектыва, 2005. — 279 с. ISBN 985-469-150-0. С.100.