Перайсці да зместу

Зоран Міланавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зоран Міланавіч
харв.: Zoran Milanović
прэм’ер-міністр Харватыі
23 снежня 2011 — 22 студзеня 2016
Папярэднік Ядранка Косар
Пераемнік Ціхамір Арэшкавіч
прэзідэнт Харватыі[d]
з 19 лютага 2020
Папярэднік Калінда Грабар-Кітаравіч

Нараджэнне 30 кастрычніка 1965(1965-10-30)[1] (59 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[3]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Караля Таміслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зоран Міланавіч (харв.: Zoran Milanović; нар. 30 кастрычніка 1966, Сінь, Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя, ФНРЮ) — харвацкі палітык левацэнтрысцкай арыентацыі, Прэзідэнт Харватыі (з 19 лютага 2020), прэм’ер-міністр Харватыі з 23 снежня 2011 па 22 студзеня 2016 года. Лідар кааліцыі Кукурыку і Сацыял-дэмакратычнай партыі Харватыі.

Зоран Міланавіч нарадзіўся 30 кастрычніка 1966 года ў горадзе Сінь на поўдні Харватыі. Вучыўся ў сярэдняй школе «Цэнтр кіравання і правасуддзя», затым з адрозненнем скончыў юрыдычны факультэт у Заграбскім універсітэце. Міланавіча, па яго ўласным прызнанні, у юнацкасці адрозніваў бунтарскі характар і схільнасць да боек.[4]

Па заканчэнні вучобы Міланавіч паступае на працу ў адзін з заграбскіх судоў, а затым, у 1993 годзе, у Міністэрства замежных спраў. У МЗС, па іроніі лёсу, яго наймае яго будучы палітычны апанент і будучы прэм’ер-міністр Іва Санадэр[5]). Праз год Міланавіч з’яжджае працаваць па лініі АБСЕ ў Нагорны Карабах. У 1996 годзе становіцца саветнікам харвацкай місіі пры ЕС і НАТА ў Бруселі. Там жа ён скончыў аспірантуру. У 1999 годзе ён вяртаецца ў МЗС.

У гэты ж час Міланавіч пачынае сваю палітычную кар’еру. Ён уступае ў шэрагі Сацыял-дэмакратычнай партыі, утворанай у 1990 годзе на базе Саюза камуністаў Харватыі. Да гэтага ён не быў членам ні ў адной партыі. Пасля перамогі СДП на выбарах 2000 года Міланавіч пачынае курыраваць у МЗС стаўлення з НАТА. Праз тры гады становіцца памочнікам міністра замежных спраў Таніна Піцулы. Пасля перамогі на выбарах 2003 года партыі Харвацкая дэмакратычная садружнасць (ХДС) Міланавіч пакідае гэту пасаду.

У 2004 годзе Міланавіча абіраюць у цэнтральны камітэт СДП, а праз два гады ён на кароткі час становіцца прэс-сакратаром партыі.

Пасля смерці лідара СДП Івіцы Рачана Міланавіч выстаўляе сваю кандыдатуру на пасаду старшыні партыі. Вылучэнне яго кандыдатуры сустракаюць авацыямі. Лічыцца, што Рачан, які казаў незадоўга да смерці пра неабходнасць прыходу «новых сіл», падтрымліваў менавіта Міланавіча. Другога чэрвеня 2007 года на дзясятым пазачарговым з’ездзе СДП Міланавіча абіраюць старшынёй партыі.

Рэйтынг СДП пачынае рэзка расці, і шмат хто ўжо прагназуе яе перамогу на парламенцкіх выбарах 2007 года, аднак палітычнага досведу Міланавіча аказалася недастаткова, ХДС перамагае зноў. СДП становіцца найбуйнейшай апазіцыйнай сілай у парламенце.

Пятага жніўня 2011 года Міланавіч стварае перадвыбарную кааліцыю Кукурыку, у якую апроч СДП вырашаюць увайсці Харвацкая народная партыя (ХНП) на чале з Радзімірам Чачычам, Істрыйская дэмакратычная асамблея (ІДА) Івана Якаўчыча (Ivan Jakovčić) і Харвацкая партыя пенсіянераў (ХПП), якую ўзначальвае Сілвана Хрэля (Silvano Hrelja).

Кааліцыя атрымлівае пераканаўчую перамогу на чарговых парламенцкіх выбарах 4 снежня 2011 года, атрымаўшы большасць мандатаў.

З 1994 года ў шлюбе з Саняй Мусіч-Міланавіч ён выхоўвае дваіх сыноў — Антэ і Марка.

Зноскі

  1. Zoran Milanovic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1027200524 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Зоран Міланавіч стане новым прэм’ер-міністрам Харватыі (руск.)
  5. Былога прэм’ер-міністра Харватыі пасадзілі на дзесяць гадоў за хабар