Зоркі (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Зоркі»
Тып часопіс
Выдавец Народны камісарыят асветы БССР
Краіна
Галоўны рэдактар Змітрок Бядуля
Заснавана люты 1921
Спыненне публікацый чэрвень 1922
Мова беларуская
Тыраж

«Зоркі» ― першы дзіцячы часопіс у Беларускай ССР. Выдаваўся на беларускай мове Наркаматам асветы БССР з лютага 1921 па чэрвень 1922 года. Выйшла 10 нумароў. Назва часопіса адбівалася ў вокладцы: пяціпраменныя зоркі адзначалі святло іх прамянёў у кожны куток беларускай зямлі. Галоўны рэдактар ― Змітрок Бядуля[1].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Часопіс «Зоркі», 1921

У часопісе друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Міхася Чароты, Янкі Журбы, Канстанцыі Буйло і іншых.

Першы нумар адкрываўся вершам Янкі Купалы «У школу», казкай Змітрака Бядулі «Панская хвароба», вершам Міхася Чароты «За зоркамі»:

За зоркамі яснымі, дзеці,
Ідзіце вы к шчасьцю і долі,
Хоць цемра пануе на свеце,
Ня згубіце сьцежкі ніколі.

У перакладах Янкі Купалы на старонках часопіса з'явіліся «У лесе нарадзілася ёлачка» Раісы Кудашавай, «Дзед і баба» Юзафа Крашэўскага). Публікаваліся апавяданні пра жывёл, у раздзеле для маленькіх ― загадкі, гульні, песенькі[2].

Літаратуразнаўцы адзначаюць народную накіраванасць часопіса: зварот да беларускага фальклору, да побытавага матэрыялу, зразумелага сялянскім дзецям[3][4].

Зноскі

  1. Зоркі // Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1980. — Т. 3. — С. 225.
  2. Часопіс «Зоркі», 1921. № 1.
  3. Барсток М. М., Гурэвіч Э. С., Яфімава М. Б., і інш. Беларуская дзіцячая літаратура. Вучэб. дапам. для філал. фак. і фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання. — Мн.: Вышэйшая школа, 1980. — 350 с.
  4. Борбат Т. І. Воюш І. Д. Перыядычны друк для дзяцей і юнацтва // Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам.; пад рэд. А.М.Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. — Мн.: Вышэйшая школа, 2008. — С. 117. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гурэвіч Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967) / Пад рэд. В. В. Барысенка — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. — 312 с.