Зорная асацыяцыя
Выгляд
(Пасля перасылкі з Зорныя асацыяцыі)

Зорныя асацыяцыі — групоўкі гравітацыйна незвязаных зорак або слабазвязаных маладых (узрост да некалькіх дзясяткаў мільёнаў гадоў) зорак, аб'яднаных агульным паходжаннем.
Упершыню выяўвіў і прадказаў іх распад В. А. Амбарцумян у 1948 годзе. Далейшыя вымярэнні пацвердзілі факт пашырэння зорных асацыяцый.
У адрозненне ад маладых рассеяных зорных скопішчаў, зорныя асацыяцыі маюць большыя памеры (дзясяткі парсекаў, у ядраў рассеяных зорных скопішчаў — адзінкі парсекаў) і меншую шчыльнасць: колькасць зорак у асацыяцыі — ад дзясяткаў да сотняў (у рассеяных зорных скопішчах — ад сотняў да тысяч). Паходжаннем зорныя асацыяцыі абавязаны абласцям зоркаўтварэння комплексаў малекулярных аблокаў.
Адрозніваюць наступныя тыпы зорных асацыяцый:
- OB-асацыяцыі, якія змяшчаюць галоўным чынам масіўныя зоркі спектральных класаў O і B
- Т-асацыяцыі, што змяшчаюць галоўным чынам маламасіўныя пераменныя зоркі тыпу Т Цяльца
- R-асацыяцыі (ад R — reflection), у якіх зоркі спектральных класаў O — A2 атачаюць адбівальныя газапылавыя туманнасці.