Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдаяM:
Star Wars: Episode VI - Return of the Jedi
Жанр касмічная опера, прыгоды, фантастыка
Рэжысёр Рычард Маркуанд
Прадзюсар Джордж Лукас
Ховард Казанян
Рык Мак-Калум (спец. выданне 1997 года)
Сцэнарыст Сюжэт:
Джордж Лукас
Сцэнарый:
Лоўрэнс Кэздан
Джордж Лукас
У галоўных
ролях
Аператар Алан Х'юм
Кампазітар Джон Уільямс
Кінакампанія Lucasfilm
20th Century Fox
Працягласць 134 хвіл
Бюджэт $32 500 000
Зборы $475 106 177
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская
Год 1983
Папярэдні фільм Імперыя наносіць удар у адказ
Наступны фільм Абуджэнне сілы (па храналогіі падзей у сазе)
Уяўная пагроза (па даце рэлізу)
IMDb ID 0086190
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая» (англ.: Star Wars Episode VI: Return of the Jedi) — эпічны навукова-фантастычны фільм рэжысёра Рычарда Маркуанда. Гэта трэці фільм па ліку з першай трылогіі кінасагі «Зорныя войны» і шосты храналагічна. Прэмьера фільму адбылася 25 мая 1983 года. Бюджэт фільму склаў $32,5 млн. А па свеце фільм сабраў каля $475,1 млн.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

На шостым фільме скончваецца кінасага «Зорныя Войны», а таксама першая і арыгінальная трылогія. Дзея ў апошнім фільме адбываецца недзе праз адзін год пасля падзей пятага эпізоду. Сябры Хана Сола накіроўваюцца на планету Татуін, каб уратаваць свайго сябра з палону Джабы Хата. Люк Скайуокер дасылае нібы ў падарунак Джабе двух дроідаў: R2-D2 і C-3PO з мэтай памяняць іх на Хана.

Але ж Джаба Хат кантрабандыст і злодзей, ён не збіраецца выконваць патрабаванні Люка і забірае дроідаў сабе. Праз нейкі час у палацы Джабы з’яўляецца прынцэса Лея, пераапранутая ў тамтэйшую пачвару. Лея пад выглядам найміта прыводзіць да Джабы Чубаку. Джаба сквапны і зусім не кемлівы кантрабандыст, ён нават і не падазрае, што з ім гуляюць у гульню, якую прыдумаў Люк. Сам Люк не прымусіў сябе доўга чакаць і прыйшоў на наступны дзень, каб вярнуць сваіх сяброў і забіць Джабу. Але ж і Люк трапляе ў пастку Джабы. Апошні ўпэўнены ў сваёй перамозе над Ханам і яго сябрамі, Джаба загадвае забіць іх. І гэтая воля Хата становіцца апошняй для яго. Бясслаўнае жыццё вялікага кантрабандыста скончваецца пад час здзяйснення яго ж загаду: Лея, скарыстаўшыся момантам, накідвае на шыю Джабе ланцуг і забівае яго. Люк вяртаецца на планету Дагоба да магістра Ёды, каб працягнуць навучанне. Ёда перад смерцю распавядае Люку пра яшчэ аднаго Скайуокера. Гэта, напэўна, адзін з самых кранальных момантаў у фільме нароўні з момантам, калі Дарт Вейдэр у пятым эпізодзе прызнаецца Люку ў бацькоўстве. Адразу пасля смерці Ёды Люк чуе голас Обі-Вана. Обі-Ван кажа Люку, што Ёда меў на ўвазе яго сястру Лею.

А тым часам Паўстанцы рыхтуюць атаку на новую і яшчэ больш моцную Зорку Смерці. Частка паўстанцаў разам з Люкам, Леяй, Ханам і дзвюма дроідамі накіроўваецца на лясную планету Эндар, побач з якой на арбіце будуецца новая Зорка Смерці. На планеце Люк распавядае Леі праўду, якую даведаўся сам, і адлучаецца ад іх групоўкі, каб сустрэцца з сваім бацькам і Імператарам. Паўстанцы на планеце атакуюць бункер, у якім знаходзіцца ўстаноўка для энергетычнага шчыта Зоркі Смерці, а Адмірал Акбар разам з флотам паўстанцаў атакуе Зорку Смерці з космасу. Пачынаецца бой як на планеце, так і ў космасе. Люк, спрабуючы забіць Імператара на Зорцы Смерці, ізноў скрыжаваў мечы з Дартам Вейдэрам. Малады джэдай у парыве гневу перамагае Дарта Вейдэра і чуе ад Імператара прапанову забіць бацьку і самім заняць яго месца побач з ім. Адмовіўшыся ад прапановы, Люк выракае сябе на пакутніцкую смерць ад рук сітха, але ў гэты момант Дарт Вейдэр вяртаецца на Светлы бок Сілы і забівае Дарта Сідыуса. Старое вяшчунства спраўджваецца: Энакін Скайуокер знішчае сітхаў.

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в http://www.the-numbers.com/movie/Star-Wars-Ep-VI-Return-of-the-Jedi Праверана 28 снежня 2015.
  2. а б в http://stopklatka.pl/film/gwiezdne-wojny-czesc-vi-powrot-jedi Праверана 28 снежня 2015.
  3. а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0086190/ Праверана 28 снежня 2015.
  4. а б в г д е ё ж з і http://bbfc.co.uk/releases/star-wars-episode-vi-return-jedi-film Праверана 28 снежня 2015.
  5. а б в г http://www.siamzone.com/movie/m/1990 Праверана 28 снежня 2015.
  6. а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt0086190/fullcredits?ref_=tt_ql_1 Праверана 28 снежня 2015.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]