Зося (Пан Тадэвуш)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Зося, Пан Тадэвуш)
Jump to navigation Jump to search
А Зося ў лёгкім плацці з галавой адкрытай
Стаяла на двары, высока ўзняўшы сіта;
Каціўся да яе клубок курэй стракатых,
З другога боку — статак пэўнікаў чубатых
(Адам Міцкевіч Пан Тадэвуш, Кніга 5, Звада).

Сафія Гарэшка — адна з персанажаў эпапеі Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Названая ў гонар Сафіі з Мацкевічаў — жонкі Антонія Эдварда Адынца[1].

Дачка Эвы Гарэшкі і таго Ваяводы, які разам з жонкай закончыў сваё жыццё дзесьці ў Сібіры. Нарадзілася перад высылкай бацькоў, не пазней за 1795 год. Падчас дзеяння паэмы Зосі павінна было быць 14 гадоў, аднак Суддзя паведамляе, што яна «ўжо вырасла з дзіцяці», а Талімена ў пятай кнізе паэмы кажа Зосі:

Ну, Зося дарагая, ты ўжо забываеш
Пра ўзрост і стан свой. Ты ж распачынаеш
Год чатырнаццаты, пара кідаць чубаткі -
Гульня з курмі ніяк не для арыстакраткі!

— Адам Міцкевіч, Пан Тадэвуш, 5 кніга, 103—106

Так ці інакш, пасля смерці бацькоў выхаванне Зосі было даручана Талімене, сяброўцы памерлай маці, з якой яна доўгі час жыла ў Санкт-Пецярбургу. У пачатку паэмы Зося разам з апякункай з двух год жыве ў Сапліцава, скрытая ад свету, паводле выхаваўчых канцэпцый Талімены.

Дзяўчынка любіць даглядаць гародчык і часта разыгрывае прадстаўленні, знаходзячыся ў атачэнні прыроды. Зося паводле ўспрымання іншых персанажаў паэмы далікатная, добра выхаваная і натуральная паненка, вельмі прыгожая знешне: светлыя валасы (заплеценыя часцей за ўсё ў касу), блакіныя вочы.

У апошнім раздзеле паэмы бярэцца шлюбам з Тадэвушам.

Зноскі

  1. Цвірка, К. Тэлемак з-пад Ашмян. Жыццё і творчасць Антонія Эдварда Адынца // Роднае слова. — 1994. — № 3. — С. 9.