Зоф’я Налкоўская
Зоф'я Налкоўская | |
---|---|
польск.: Zofia Nałkowska | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 лістапада 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 1954[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Бацька | Wacław Nałkowski[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка, публіцыст і драматург |
Гады творчасці | 1903—1954 |
Мова твораў | польская |
Дэбют | 1903 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Зоф'я Налкоўская (польск.: Zofia Nałkowska; 10 лістапада 1884, Варшава — 17 снежня 1954) — польская пісьменніца.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Варшаўскую прыватную гімназію (1901). У 1922—27 жыла ў Гродне, была куратарам патранату (апекі) вязняў гродзенскай турмы, памагала зняволеным.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютавала як паэтэса вершам «Я памятаю» (1898), як празаік — навелай «Арліца» (1903). Першыя раманы «Жанчыны» (1906), «Князь» (1907), «Нарцыза» (1910) напісаны ў стылявой манеры, уласцівай літаратуры «Маладой Польшчы». У зборніку апавяданняў «Таямніцы крыві» (1917), рамане «Граф Эміль» (1920) праявілася маральнае асуджэнне Першай сусветнай вайны. Праблеме адбудавання Польшчы прысвечаны «Раман Тэрэзы Генерт» (1923). Гродзенская тэматыка ў аснове яе раманаў «Нядобрае каханне» (1928), «Мяжа» (1935), «Вузлы жыцця» (1948), драмы «Дзень яго вяртання» (1931), эсэ «У шалашы» (1924), «Гродна» (1926), «Нёман» (1934) і інш. Вострыя сацыяльныя і палітычныя праблемы, псіхалогія чалавека адлюстраваны ў раманах «Галкі» (1927), «Нецярплівыя» (1938), драме «Дом жанчын» (1930) і інш. Аўтар зборнікаў псіхалагічных мініяцюр «Характары» (1922), навел пра лагеры смерці «Медальёны» (1946), літаратурна-крытычных і публіцыстычных твораў, дзённікаў.
На беларускую мову асобныя яе апавяданні пераклаў Янка Брыль.
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўная прэмія Польшчы (1953).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- у кн.: Сад: Кніга польскіх апавяданняў. Мн., 1982.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118785605 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Zofia Nałkowska // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118785605 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118785605 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мусіенка С. Налкоўская // БЭ ў 18 т. Т. 11. — Мн., 2000.
- Мусиенко С. Ф. Гродненский период творчества Зофьи Налковской // Советское славяноведение. 1984. № 1. — С. 46-56.
- Rogatko B. Zofia Nałkowska. — Warszawa, 1980.
- Нарадзіліся 10 лістапада
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 17 снежня
- Памерлі ў 1954 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Члены Польскага ПЭН-клуба
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Сцяг Працы
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі Польшчы
- Журналісты Польшчы
- Публіцысты Польшчы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі ПНР
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Грамадскія дзеячы Польшчы
- Сцэнарысты Польшчы
- Члены ПЭН-клуба
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Постаці Гродна