Зоя Андрэеўна Азёрная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зоя Андрэеўна Азёрная
Дата нараджэння 1 мая 1920(1920-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 1988
Род дзейнасці вучоная, урач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1973)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1977)
Альма-матар

Зоя Андрэеўна Азёрная (1 мая 1920, с. Барадуліха, Сяміпалацінская вобласць, Казахстан — 1988) — урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Казахскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949).

Працавала ў радзільным доме № 1 г. Сяміпалацінска (1949—1952), гарадской бальніцы № 1 г. Сяміпалацінска (1952—1961), Акцюбінскім медыцынскім інстытуце (1961—1968), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1969—1974, кафедра акушэрства і гінекалогіі, дацэнт), Саранскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1974, кафедра акушэрства і гінекалогіі, у 1974—1982 гадах — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне ўплыву хрому, нікелю і марганцу на здароўе жанчын, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах Казахстана; гінекалагічная хірургія; фізіялогія і паталогія лактацыі; прадтаксікозныя станы; палавое выхаванне.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Новая модификация операции при опущении и выпадении женских половых органов и опыт оздоровления женщин промышленных предприятий г. Семипалатинска, страдающих этим заболеванием : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / З. А. Озерная. — Томск, 1960.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Азёрная Зоя Андрэеўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 577.
  • Озерная Зоя Андреевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 43.