Зрок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зрок — успрыманне арганізмам навакольнага свету праз улоўліванне органамі зроку святла, якое адлюстроўваецца ці выпраменьваецца аб'ектамі святла. У працэсе эвалюцыі зрок удасканальваўся: ад здольнасці адрозніваць толькі святло ад цемры, напрыклад, у дажджавых чарвей, да разнастайнага аналізу адлюстравання. Вока чалавека ўспрымае святло з даўжынёй хвалі 380—760 нм.

Эвалюцыя вока

На органы зроку ўсе прадметы уздзейнічаюць адбітымі або прамымі светлавымі прамянямі. Пад уздзеяннем энергіі святла ў палачках і колбачках сятчаткі вока адбываюцца фотахімічныя рэакцыі, узнікаюць электрычныя токі, якія выклікаюць нервовыя імпульсы, што перадаюцца па праводных шляхах зрокавага аналізатара да цэнтральнага коркавага аддзела мозга, дзе фарміруюцца зрокавыя адчуванні. Адрозніваюць зрок цэнтральны і перыферычны. Характарызуецца зрок вастрынёй. Нармальная вастрыня зроку — здольнасць адрозніваць 2 кропкі прадмета з вуглом паміж імі ў 1’. Да функцый зроку адносяць і бінакулярны зрок  (руск.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]