Зубава Паляна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Зубава Паляна
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 948 чал. (1 студзеня 2019)[1]
Паштовыя індэксы
431110, 431111 і 431169
Код АКАТП
Зубава Паляна на карце Расіі ±
Зубава Паляна (Расія)
Зубава Паляна
Зубава Паляна (Мардовія)
Зубава Паляна

Зубава Паляна (макш.: Зубу; руск.: Зу́бова Поля́на) — рабочы пасёлак у Рэспубліцы Мардовія. Адміністрацыйны цэнтр Зубава-Палянскага муніцыпальнага раёна і Зубава-Палянскага гарадскога паселішча.

Зубава Паляна — адзін з цэнтраў рассялення макшанскага народа.

Пасёлак размешчаны на паўднёвым захадзе рэспублікі, на рацэ Парца (прыток Вада, басейн Акі) і яе прытоку Крывушы, за 440 км ад Масквы. За 153 км (па прамой) і 202 км (па аўтадарозе) ад Саранска.

Праз Зубава-Палянскае гарадское паселішча праходзяць чыгуначная лінія Масква — Самара (гістарычны напрамак Транссіба), станцыя якой Зубава Паляна знаходзіцца ў пасёлку, і федэральная аўтамабільная траса М5 «Урал».

Сярэдняя тэмпература студзеня −10,6 °C, ліпеня 19,7 °C.

Зноскі